Свет залежыць ад мовы праграмавання, якой больш амаль ніхто не ведае

Велізарная колькасць сусветных фінансавых і бізнэс-сістэм напісаная на COBOL — мове, якая выйшаў у свет у 1959 годзе і якой сёння валодаюць вельмі нешматлікія праграмісты.

16 каментарыяў

Як адзначае PCMag, у ВНУ COBOL практычна перасталі выкладаць некалькі дзясяткаў гадоў таму. Тым не менш сёння гэта адная з галоўных МП для мэйнфрэймаў. Яна ўжываецца ў банкаўскай, фінансавай, аўтамабільнай, страхавой галінах, а таксама ва ўрадзе і ахове здароўя.

Згодна з міжнародным часопісам перадавых даследаванняў у галіне навукі, камунікацый і тэхналогій, 43% усіх банкаўскіх сістэм дагэтуль выкарыстоўваюць COBOL. Штодня 64-гадовая мова ўдзельнічае ў апрацоўцы транзакцый на $3 трлн, а таксама ў 95% усіх аперацый у банкаматах ЗША і 80% усіх транзакцый па крэдытных картах пры асабістым разліку.

Асабліва востра дэфіцыт спецыялістаў па COBOL адчуваўся падчас пандэмійнага крызісу, калі напісаныя на ёй дзяржсістэмы страхавання па беспрацоўі не вытрымлівалі наплыву заявак ад грамадзян, якія масава гублялі працу.

В Нью-Джерси срочно ищут COBOL-программистов
По теме
В Нью-Джерси срочно ищут COBOL-программистов

Цяпер ніхто не зацікаўлены ў вывучэнні старажытнай мовы. COBOL крытыкуюць за грувасткасць і нягнуткасць, праграмаваць на ёй складана, да таго ж яна моцна саступае іншым мовам па хуткасці кампіляцыі. Праграмісты з веданнем COBOL, здольныя падтрымліваць код на ёй, сёння сапраўды чырванакніжны від. Многія з іх ужо выйшлі на пенсію, але замены ім амаль няма.

IBM спрабуе вырашыць гэтую праблему з дапамогай штучнага інтэлекту. Кампанія стварыла інструмент на базе генератыўнага АІ watsonx, які дапамагае пераўтварыць код на COBOL у код на больш сучасных мовах і эканоміць распрацоўшчыкам шмат гадзін часу. Паводле слоў экспертаў, ён патрабуе карэкціроўкі, але ў цэлым выконвае 80-90% неабходнай працы.

Один 60-летний язык программирования живее и используется в разы шире, чем все думали
По теме
Один 60-летний язык программирования живее и используется в разы шире, чем все думали
IBM создала инструмент для преобразования кода на COBOL в Java
По теме
IBM создала инструмент для преобразования кода на COBOL в Java

Читать на dev.by