Miro працягне абслугоўваць бясплатныя акаўнты ў Беларусі
Блакаванне закране толькі платныя акаўнты.
Miro паведаміў сваім кліентам у РФ, што яго сэрвісы застаюцца даступнымі ў Беларусі і Расіі для карыстальнікаў бясплатных акаўнтаў, піша habr.com.
Раней уладальнікі платных акаўнтаў Miro ў Беларусі і Расіі атрымалі паведамленне, што ў сувязі з новымі санкцыямі ім больш не будуць аказваць паслугі. Доступ да акаўнтаў будзе закрыты 12 верасня 2024 года.
Miro — створаны ў Пермі сэрвіс для сумеснай працы аддаленых каманд. Закрыў офіс мацярынскай кампаніі і перавёз супрацоўнікаў за мяжу вясной-летам 2022 года.
Читать на dev.by