Alibaba стварыла свой аналаг ChatGPT
Alibaba Group Holding паказала вялікую моўную АІ-мадэль Tongyi Qianwen, аналагічную GPT.
«Мы знаходзімся на тэхналагічным водападзеле, абумоўленым генератыўным штучным інтэлектам і воблачнымі вылічэннямі, і прадпрыемствы ва ўсіх сектарах пачалі выкарыстоўваць інтэлектуальную трансфармацыю, каб быць на крок наперадзе», — заявіў генеральны дырэктар кампаніі Даніэль Чжан.
Распрацоўку холдынгу плануюць інтэграваць ва ўсе бізнэс-праграмы кампаніі. Спачатку моўная панэль будзе інтэграваная ў DingTalk, праграму Alibaba для абмену паведамленнямі. Яе можна выкарыстоўваць для падвядзення вынікаў сходаў, напісання электронных лістоў і складання бізнэс-прапаноў. Таксама мадэль дададуць у Tmall Genie, галасавы памочнік Alibaba і на AliExpress.
Alibaba стане холдынгам з 6 кампаній
Alibaba стане холдынгам з 6 кампаній
FT: заснавальнік Alibaba Джэк Ма з’ехаў з Кітая
FT: заснавальнік Alibaba Джэк Ма з’ехаў з Кітая
О жизни основателя Alibaba Джека Ма снимут сериал
О жизни основателя Alibaba Джека Ма снимут сериал
Читать на dev.by