Mistral выпусціў першую мультымадальную нейрасетку
Французскі стартап выпусціў сваю першую мультымадальную АІ-мадэль Pixtral 12B, здольную апрацоўваць выявы і тэкст.

Памер мадэлі — каля 24 ГБ, яна мае 12 мільярдаў параметраў. Напрыклад, у самай вялікай АІ-мадэлі Llama 3.1 405B распрацоўкі Meta цяпер 405 мільярдаў параметраў.
Падобна да іншых мультымадальных мадэляў, такіх як сямейства Claude ад Anthropic і GPT-4o ад OpenAI, Pixtral 12В можа выконваць такія задачы, як подпісы да выяў і падлік колькасці аб’ектаў на фатаграфіі.
We dropped a new model — Pixtral 12B, our first-ever multimodal model. Enjoy! 🥰🎉 https://t.co/uvXnpJf6mQ
— Sophia Yang, Ph.D. (@sophiamyang) September 11, 2024
Pixtral 12В стварылі на аснове адной з тэкставых нейрасетак Nemo 12. Яе можна спампаваць на GitHub і Hugging Face, таксама яна стане даступная ў чат-боце Mistral.
Раней стартап паказаў Codestral — мадэль для генерацыі кода. Кампанія ў 2023 годзе прыцягнула 385 мільёнаў еўра інвестыцый, у 2024 годзе — яшчэ 600 мільёнаў. Сярод акцыянераў стартапа лічыцца Microsoft.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.