У Telegram падскочылі выручка, прыбытак
Financial Times атрымаў доступ да дакументацыі Telegram, якая не прайшла аўдыту. З яе вынікае, што за першую палову года месенджар зарабіў $525 млн — амаль у тры разы (на 190%) больш, чым за аналагічны перыяд у 2023 годзе.
Амаль палова гэтай выручкі ($225 млн) прыпадае на адзінкавую ўгоду з партнёрам, які не названы. Telegram атрымаў узнагароду за тое, што дазволіў выкарыстоўваць крыптавалюту Toncoin у якасці эксклюзіўнага метаду куплі рэкламы для малых кампаній. Пагадненне скончылася 1 кастрычніка. Гэтая крыпта зарадзілася ў Telegram, але цяпер праект з’яўляецца оўпэнсорсным.
У дакуменце таксама гаворыцца, што арышт заснавальніка Telegram Паўла Дурава ў гэтым жніўні ў Парыжы «істотнае паўплываў» на дзейнасць месенджара.
Кошт лічбавых актываў кампаніі ў першым паўгоддзі вырас з $400 млн пры канцы мінулага года да $1,3 млрд, што забяспечыла ёй добрую фінансавую падушку бяспекі. Ад продажу лічбавых актываў у першай палове года Telegram атрымаў $353 млн, з якіх $348 млн прыйшлося на Toncoin.
Чысты прыбытак за названы перыяд склаў $335 млн, пры тым што выручка за ўвесь 2023 год склала $342 млн пры стратах у $173 млн.
Рэкламная выручка вырасла амаль удвая да рэкордных $120 млн, з якіх $119 млн прынеслі падпіскі — супраць $32 млн за першую палову 2023 года.
Читать на dev.by