Мабільныя аператары цяпер могуць выдаваць мікрапазыкі
Аляксандр Лукашэнка 15 снежня падпісаў указ аб рэгуляванні мікрафінансавай дзейнасці ў Беларусі. Пра гэта паведамляе яго прэс-служба.
Мікрафінансавая дзейнасць вызначана як прадастаўленне грашовых сродкаў па аднаму і болей дамове мікразайму. Дакумент дае права займацца ёю аператарам сотавай сувязі. Яны змогуць выдаваць спажывецкія мікразаймы ў безнаяўным парадку без залогу на суму да 200 базавых велічынь на аднаго пазычальніка.
Камерцыйным мікрафінансавым арганізацыям, якія адпавядаюць крытэрыям Нацбанка, указ дазваляе прадастаўляць спажывецкія мікразаймы праз сэрвісы анлайн-запазычання ў безнаяўным парадку без залогу. Сума таксама не павінна перавышаць 200 базавых на пазычальніка.
У Беларусі падоўжылі ільготы на электракары
У Беларусі падоўжылі ільготы на электракары
Читать на dev.by