«Маё меркаванне: латвійскі бок фактычна закрыў мяжу». Беларусы сутыкнуліся з праблемамі пасля ўвядзення новых правілаў
З 15 кастрычніка Латвія змяніла правілы перасячэння мяжы з Беларуссю і Расіяй. Цяпер для праезду ў балтыйскую краіну трэба рэгістравацца ў электроннай чарзе на спецыяльным сайце, прычым за грошы. Чытачы Onliner ужо ў першы дзень новаўвядзення сутыкнуліся з праблемамі.
Паводле слоў аднаго з іх, фактычна на адзіным адкрытым пагранпераходзе з Латвіяй (Грыгароўшчына — Патэрніекі) прапускаюць па жывой чарзе, але толькі з рэгістрацыяй у сістэме браніравання.
«Атрымліваецца, што на мяжы няма ніводнай машыны, але хто прыехаў без брані — іх не прапускаюць пагранічнікі і адпраўляюць у электронную чаргу, згодна з якой бліжэйшая даступная дата — толькі праз тыдзень. Маё меркаванне: латвійскі бок фактычна закрыў мяжу», — кажа суразмоўца выдання.
Бліжэйшае даступнае акно для браніравання — 3-4 гадзіны раніцы 22 кастрычніка. Сістэма сцвярджае, што ўсе астатнія слоты разабраны. Пры гэтым, згодна з сайтам Дзяржпагранкамітэта, з 2 гадзін ночы 29 верасня ў чарзе на выезд у Латвію праз Грыгароўшчыну няма ні легкавушак, ні аўтобусаў.
Onliner піша, што ў чатах людзі таксама скардзяцца на адсутнасць слотаў у латвійскай сістэме. Ім раяць ехаць праз Літву.
Читать на dev.by