Ашуканцы пачалі красці тэлеграм-акаўнты ў гульцоў Hamster Kombat
Супрацоўнікі «Лабараторыі Касперскага» выявілі ашуканскую схему сярод карыстальнікаў гульні Hamster Kombat — «тапалкі», якая стала вельмі папулярнай у Telegram.
Паводле даных «Лабараторыі», зламыснікі рассылаюць карыстальнікам спасылкі на фішынгавы рэсурс для аўтарызацыі ў сэрвісе. Праз яго нібыта можна вывесці манеты з гульні і перавесці іх у фіятную валюту. Для гэтага патрабуецца аўтарызавацца праз Telegram і ўвесці даныя свайго профілю. Такім чынам ашуканцы атрымліваюць доступ да акаўнтаў ахвяр.
У паведамленнях ахвярам ашуканцы заяўлялі, што выплата адбудзецца цягам 15 хвілін пасля паспяховай аўтарызацыі ў месенджары. Затым узламаны рахунак можна выкарыстоўваць для крадзяжу канфідэнцыйнай інфармацыі, шантажу і рассылання фішынгавых спасылак па спісе кантактаў. Для абароны акаўнта эксперты рэкамендуюць выкарыстоўваць двухфактарную аўтэнтыфікацыю і не пераходзіць па сумніўных спасылках.
Гульня Hamster Kombat з’явілася ў Telegram вясной гэтага года. Карыстальнікам трэба націскаць пальцам на намаляванага хамяка, каб атрымаць манеткі. Іх таксама даюць, калі выконваць розныя заданні, купляць «бусты» і збіраць комбакартачкі. Стваральнікі гульні не называюць сваіх імёнаў і абяцаюць хуткае размяшчэнне на біржы і выплаты крыптавалюты карыстальнікам. Паводле іх слоў, у ліпені ў гульні ўжо больш за 250 мільёнаў карыстальнікаў ва ўсім свеце, іх мэта — 1 мільярд гульцоў.
Читать на dev.by