Ашуканцы прыдумалі новую схему абыходу абароны iOS і Android

Хакеры знайшлі новы спосаб абыходзіць забарону на загрузкі чужых праграм у iOS і Android.

1 каментарый

Фішынгавыя кампаніі прымушаюць ахвяру ўсталяваць на прыладу шкодную праграму, якая маскіруецца пад афіцыйны банкаўскі сэрвіс. Пасля ўсталёўкі праграма крадзе даныя ўліковага запісу і адпраўляе іх зламысніку праз телеграм.

Прыклад шкоднай рэкламы, якая выкарыстоўваецца ў гэтых кампаніях. Крыніца: ESET.

Пры атацы на iOS выкарыстоўваецца стандартная вэб-версія праграмы PWA (Progressive Web App). Сайт адкрываецца не праз браўзер, а з імітацыяй паўнавартаснай праграмы. На Android ахвяры часам усталёўваюць асаблівы падвід такіх праграм — WebAPK. Атака адбываецца, калі карыстальнік атрымлівае тэкставае паведамленне, званок робата або пераходзіць па шкоднай спасылцы.

Фішынгавая мэтавая старонка, якая імітуе Google Play. Крыніца: ESET.

Ва ўсіх выпадках карыстальнік уводзіць уліковыя даныя для доступу да анлайн-банка, і ўся інфармацыя адпраўляецца на сервер махляроў. Эксперты ESET паведамляюць, што новая схема пакуль распаўсюджаная ў Чэхіі, але ўжо былі зафіксаваныя выпадкі ў Венгрыі і Грузіі.

Усталяваная фішынгавая PWA (злева) і сапраўдная банкаўская праграма (справа). Крыніца: ESET.
Ашуканцы пачалі красці тэлеграм-акаўнты ў гульцоў Hamster Kombat
Па тэме
Ашуканцы пачалі красці тэлеграм-акаўнты ў гульцоў Hamster Kombat
Ашуканцы прыдумалі новую схему з валютай Telegram Stars
Па тэме
Ашуканцы прыдумалі новую схему з валютай Telegram Stars
У ЗША хакер узламаў кол-цэнтр махляроў і папярэдзіў ахвяр пра падман
Па тэме
У ЗША хакер узламаў кол-цэнтр махляроў і папярэдзіў ахвяр пра падман

Читать на dev.by