Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Ашуканцы прыкідваюцца ІТ-рэкруцёрамі і падманваюць студэнтаў

Многія студэнты баяцца не знайсці працы пасля заканчэння вучобы, і зрабіць гэта хочацца хутчэй. Ашуканцы ўсё часцей спрабуюць нажыцца на гэтым, піша Business Insider са спасылкай на нядаўняе апавяшчэнне Федэральнай гандлёвай камісіі (FTC) ЗША. Мішэнню «рэкруцёраў» становяцца студэнты ў пошуках новай працы і стажыровак на час навучальнага года, асабліва ў інтэрнэце.

Пакінуць каментарый

«Калі новы працадаўца дасылае вам поштай першую зарплату яшчэ да таго, як вы пачалі працаваць, — увага: гэта падман», — адзначае FTC.

Скамеры звязваюцца са студэнтамі нібыта з нагоды аддаленых вакансій і ўладкавання працоўнага месца дома. Фэйкавыя вакансіі, напрыклад, персанальных памочнікаў, выкладваюць на папулярных джаббордах і ў сацсетках. Часам рассылаюць асабістыя імэйлы з падробленых адрасоў, якія на першы погляд належаць людзям з акружэння студэнтаў, напрыклад, выкладчыкам або адміністрацыі ВНУ. Звычайна яны хочуць хутка выдурыць у сваіх ахвяр грошы, але часам мэтай з’яўляецца ідэнтыфікацыйная і банкаўская інфармацыя.

Калі студэнт адгукаецца, яму дасылаюць чэк на дэпазіт у яго банку. Далей яго просяць пералічыць нейкую частку гэтай сумы на іншы рахунак. Аднак дасыланыя па пошце чэкі — фальшывыя, а банк пазней патрабуе вярнуць знятыя грошы, тлумачаць у FTC.

Студэнты і маладыя спецыялісты расчараваліся ў бігтэхах
Студэнты і маладыя спецыялісты расчараваліся ў бігтэхах
Па тэме
Студэнты і маладыя спецыялісты расчараваліся ў бігтэхах

Wall Street Journal размаўляў з некалькімі падманутымі студэнтамі. Адзін з іх раказаў, што атрымаў запрашэнне на стажыроўку аналітыкам даных з імэйла, які выглядаў як ад сапраўднай кампаніі. Пасля сумоўя ў Teams з «менеджарам наймання», якое прайшло ў тэкставай форме, ён атрымаў чэк на куплю ноўтбука і неабходнага софту. Студэнт аднёс чэк у банк і адправіў грошы пастаўшчыку, якога пазначыла кампанія. Па выніку ён проста пазбавіўся $1745 сваіх асабістых грошай.

Буйныя фірмы падбору і наймання персаналу таксама папярэджваюць пра хітрыкі — скамеры выкарыстоўваюць іх назвы, каб зрабіць оферы больш праўдападобнымі. Адная такая фірма, х’юстанская Murray Resources, у сакавіку атрымала больш за сотню скаргаў ад пацярпелых праз скамераў, якія прыкрываліся яе імем. Там падкрэслілі, што не выкарыстоўваюць для камунікацыі WhatsApp і не пішуць там суіскальнікам, толькі калі папярэдне не звязваліся з імі раней і не дамовіліся перапісвацца ў праграме.

Бізнэс-сацсетка LinkedIn нядаўна запусціла функцыю верыфікацыі рэкруцёраў для барацьбы з падобнымі схемамі. Джабборд Indeed таксама заклікае карыстальнікаў быць уважлівымі і не весціся на вакансіі, якія здаюцца занадта ўжо смачнымі. Ну, а FTC раіць суіскальнікаў заўсёды пераправяраць вакансіі і рэкруцёраў.

«Жизнь — это не только работа»: Гейтс дал совет молодежи
«Жизнь — это не только работа»: Гейтс дал совет молодежи
По теме
«Жизнь — это не только работа»: Гейтс дал совет молодежи
Amazon будет нанимать на позиции инженеров-джунов только студентов и выпускников
Amazon будет нанимать на позиции инженеров-джунов только студентов и выпускников
По теме
Amazon будет нанимать на позиции инженеров-джунов только студентов и выпускников

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.