Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Масква сёння нечым нагадвала Мінск-2020

Расійскую сталіцу і рэгіёны пакінулі без мабільнага інтэрнэту ў гонар 9 мая. Пра гэта піша «Холад».

Пакінуць каментарый
Масква сёння нечым нагадвала Мінск-2020

Расійскую сталіцу і рэгіёны пакінулі без мабільнага інтэрнэту ў гонар 9 мая. Пра гэта піша «Холад».

Сёння раніцай у некаторых расійскіх рэгіёнах аднавілася праблема з мабільным інтэрнэтам, якая назіралася падчас рэпетыцый вайсковых парадаў. У Маскве абмежаванні на працу сувязі павінны былі дзейнічаць з 9:00 да 13:00, але пачаліся ўжо, а 8:30. Учора Telegram-каналы паведамлялі, што абмежаванні інтэрнэту і мабільнай сувязі закрануць 31 рэгіён.

З 5 па 8 мая з многіх рэгіёнаў краіны паступалі паведамленні пра некарэктную працу GPS, перабоі з галасавой сувяззю і затрымкі ў дастаўцы смс-паведамленняў. Сярод наступстваў — расіяне не маглі расплачвацца на касах з дапамогай мабільных тэрміналаў, узніклі цяжкасці са зняццем наяўных у няспраўных банкаматах, з выклікам таксі — кіроўцы не бачылі замовы кліентаў, перасталі адкрывацца шлагбаумы і «разумныя дзверы», якія працуюць праз мабільную сетку, а брыгады хуткай дапамогі без сувязі па дарозе не маглі падлучыцца да медыцынскіх інфармацыйных сістэм.

У Санкт-Пецярбургу ўлады заявілі, што не плануюць абмяжоўваць працу мабільнага інтэрнэту і сувязі. Але параілі грамадзянам загадзя папоўніць рахунак за паркоўку ў цэнтры «на выпадак часовых збояў інтэрнэт-сувязі».

7 мая Дзмітрый Пяскоў заявіў, што расіяне павінны «абсалютна з разуменнем» ставіцца да таго, што ўлады глушаць інтэрнэт. «Гэта не збоі, гэта абмежаванні ў працы мабільнага інтэрнэту па зразумелых прычынах. … Мы павінны ўлічваць тое, скажам так, небяспечнае суседства, якое маем», — сказаў Пяскоў.

Расійскія журналісты адзначаюць, што такія маштабныя абмежаванні працы мабільнай сувязі і інтэрнэту адбываюцца ў краіне ўпершыню.

481 петабайт и 25 млн юзеров. Глава Psiphon поделился статистикой в Беларуси
4,81 петабайт и 2,5 млн юзеров. Глава Psiphon поделился статистикой в Беларуси
Па тэме
4,81 петабайт и 2,5 млн юзеров. Глава Psiphon поделился статистикой в Беларуси
70+ часов без мобильного интернета. Появился отчёт о белорусском шатдауне
70+ часов без мобильного интернета. Появился отчёт о белорусском шатдауне
Па тэме
70+ часов без мобильного интернета. Появился отчёт о белорусском шатдауне
Во сколько обошелся 61 час блокировки. Отчет об отключении интернета в Беларуси
Во сколько обошелся 61 час блокировки. Отчет об отключении интернета в Беларуси
Па тэме
Во сколько обошелся 61 час блокировки. Отчет об отключении интернета в Беларуси
Чытайце таксама
Міністэрства сувязі паведаміла, колькі людзей закрануць ліміты па безліміту
Міністэрства сувязі паведаміла, колькі людзей закрануць ліміты па безліміту
Міністэрства сувязі паведаміла, колькі людзей закрануць ліміты па безліміту
18 каментарыяў
У Беларусі ўвялі абмежаванні на мабільны інтэрнэт
У Беларусі ўвялі абмежаванні на мабільны інтэрнэт
У Беларусі ўвялі абмежаванні на мабільны інтэрнэт
59 каментарыяў
Расіянам масава блакуюць карткі для барацьбы з махлярамі
Расіянам масава блакуюць карткі для барацьбы з махлярамі
Расіянам масава блакуюць карткі для барацьбы з махлярамі
4 каментарыя
Расійскія эйчары сядзяць на OnlyFans. Вось навошта
Расійскія эйчары сядзяць на OnlyFans. Вось навошта
Расійскія эйчары сядзяць на OnlyFans. Вось навошта
3 каментарыя

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.