Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

У Маскве ўзляцелі продажы пэйджараў, стацыянарных тэлефонаў, папяровых карт

У расійскай сталіцы вырас попыт на тавары, якія патрэбныя для сувязі пры нестабільным мабільным інтэрнэце. І на старыя добрыя карты, піша РБК са спасылкай на Wildberries.

5 каментарыяў

З 6 па 10 сакавіка ў параўнанні з тым жа перыядам лютага продажы рацый павялічыліся на 27%, пэйджараў для сувязі з кліентамі і персаналам — на 73%, а стацыянарных тэлефонаў — прыкладна на чвэрць. Павелічэння попыту на Wi-Fi роўтары ў апошнія дні не адзначана. Але ў публікацыі гаворыцца, што «Wi-Fi роўтарамі расіяне, па ўсёй відавочнасці, закупіліся яшчэ ў мінулым годзе» — рост продажаў на 70% у грошах і на 60% у штуках назіраўся раней у 2024 годзе.

Таксама ў перыяд з 6 па 11 сакавіка на пляцоўцы рэкордна выраслі продажы папяровых карт. Продажы аўтадарожных карт павялічыліся на 170% у натуральным выражэнні, складных — на 70%, а карт Масквы — на 20% у параўнанні з 6–11 лютага. У кампаніі гэта нясмела звязваюць з нестабільнай працай мабільнага інтэрнэту. Пры гэтым продажы карт Расіі, свету і навучальных карт, а таксама насценных карт сталіцы не змяніліся ці нават крыху скараціліся.

Збоі ў Маскве і іншых расійскіх рэгіёнах неаднаразова фіксаваліся на працягу мінулага і бягучага тыдня. 3–10 сакавіка ў сталіцы былі праблемы з мабільным інтэрнэтам і галасавой сувяззю, асабліва ў цэнтры і ў метро. У некаторых карыстальнікаў працавалі толькі сайты з белага спісу — пераліку рэсурсаў і сэрвісаў, якія павінны заставацца даступнымі нават пры абмежаваннях інтэрнэту.

Крэмль тлумачыў адключэнні неабходнасцю забяспечыць бяспеку расіян па меры выкарыстання Украінай «усё больш вытанчаных метадаў для атак». Дзмітрый Пяскоў заявіў, што абмежаванні і іншыя меры будуць дзейнічаць «настолькі доўга, наколькі неабходна».

Суразмоўцы «Коммерсанта» на ІТ-рынку кажуць, што сукупная шкода для бізнесу Масквы за пяць дзён з 6 сакавіка склала 3-5 млрд расійскіх рублёў ($38-63 млн). Адключэнні мабільнага інтэрнэту мацней за ўсё адбіваюцца на малым і сярэднім бізнесе. Многія буйныя кампаніі ўжо сутыкаліся з абмежаваннямі ў рэгіёнах і паспелі ўкараніць «рэзервовыя каналы сувязі і адаптаваць працэсы». Сярод найбольш пацярпелых сфер суразмоўцы выдання называюць кур’ерскія службы, таксі, каршэрынг і рознічны гандаль з мабільнымі POS-тэрміналамі. Праблемы пацвярджаюць удзельнікі рынку анлайн-гандлю і дастаўкі.

Заснавальнік «Яндэкса» адмовіўся ад расійскага грамадзянства
Заснавальнік «Яндэкса» адмовіўся ад расійскага грамадзянства
Па тэме
Заснавальнік «Яндэкса» адмовіўся ад расійскага грамадзянства
Чытайце таксама
Боты абагналі людзей: ШІ стаў галоўнай крыніцай трафіку ў інтэрнэце
Боты абагналі людзей: ШІ стаў галоўнай крыніцай трафіку ў інтэрнэце
Боты абагналі людзей: ШІ стаў галоўнай крыніцай трафіку ў інтэрнэце
Расійская кампанія, з якой Мінсувязі хоча сумесны аналаг Starlink, запусціла першую партыю спадарожнікаў

2 каментарыя
Беларусы больш не пойдуць у глыбокі мінус: аператары ўвялі ліміт па запазычанасці на рахунку
Беларусы больш не пойдуць у глыбокі мінус: аператары ўвялі ліміт па запазычанасці на рахунку
Беларусы больш не пойдуць у глыбокі мінус: аператары ўвялі ліміт па запазычанасці на рахунку
Заснавальнік «Яндэкса» адмовіўся ад расійскага грамадзянства
Заснавальнік «Яндэкса» адмовіўся ад расійскага грамадзянства
Заснавальнік «Яндэкса» адмовіўся ад расійскага грамадзянства

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

1

Один дедушка Ленин хороший был вождь
А все другие, остальные — такое гавно
А все другие враги и такие мудаки
Над родною над Отчизной бесноватый снег шёл
Я купил журнал «Корея» — там тоже хорошо
Там товарищ Ким Ир Сен, там то же, что у нас
Я уверен, что у них то же самое

(c)
Ничего е меняется.

Anonymous
Anonymous ТП в Dockably
0

Так вот кто всё затеял: продавцы этого старья

shipishi
shipishi Должность в Белокрылые лошадки
3

вы-что-хотите-как-в-90-е.жпг

3

какая страна, такой и цифровой детокс

Яна Пильник
Яна Пильник Дрессировщик программистов в Филиал БГУ ЦИРК
0

А я бесплатно пораздавал все свои сименсы и нокии