«Мая энергія канчаецца»: зонд NASA развітаўся з зямлянамі і даслаў апошняе фота Марса
NASA апублікавала фатаграфію, зробленую пасадачным модулем InSight на Марсе. Хутчэй за ўсё, гэта апошні здымак, перададзены апаратам.

У подпісу да фатаграфіі гаворыцца: «Мая энергія канчаецца, так што гэта можа быць апошняй выявай, якую я змагу адправіць. Аднак не турбуйцеся за мяне: час тут быў прадукцыйным і ціхамірным. Калі я змагу працягваць размаўляць з маёй камандай, я гэта зраблю і неўзабаве адпішуся тут. Дзякуй, што застаяцеся са мной».
Агенцтва патлумачыла, што апошні раз InSight звязваўся з касмічным караблём 15 снежня, 18 снежня апарат не адказаў на паведамленні з Зямлі. Мяркуецца, што пасадачны модуль перастаў працаваць. Паведамляецца, што цягам некалькіх апошніх месяцаў InSight адчуваў недахоп энергіі, бо яго сонечныя батарэі ўсё больш пакрываліся марсіянскім пылам.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Няўжо інжынеры NASA не могуць якую шчотку аўтаматычную туды прысабачыць, каб яна пыл з батарэй змятала?