Ці можна перадаць акаўнт Steam у спадчыну? Адказвае тэхпадтрымка

Адзін з карыстальнікаў платформы вырашыў высветліць, што стане з сотнямі набытых на платформе гульняў пасля яго смерці і ці можна завяшчаць свой рахунак нашчадкам.

Пакінуць каментарый

Геймер звярнуўся ў тэхпадтрымку Steam, і там адказалі, што гэта немагчыма: «На жаль, уліковыя запісы Steam і гульні не падлягаюць перадачы. Служба падтрымкі Steam не можа даць іншай асобе доступ да ўліковага запісу або аб’яднаць яго змесціва з іншым уліковым запісам. Са шкадаваннем паведамляю вам, што ваш уліковы запіс Steam не можа быць перададзены па завяшчанні».

У карыстальніцкім пагадненні Steam пазначаная забарона на падобныя дзеянні: «Вы не можаце раскрываць, перадаваць або іншым чынам даваць трэцім асобам права карыстання вашым паролем або акаўнтам за выключэннем выпадкаў, дазволеных Valve». Раней журналісты высветлілі, што юрыдычна ўсе акаўнты Steam належаць кампаніі-ўладальніку Valve.

ААЭ пачнуць выдаваць доўгатэрміновыя візы для геймераў і стваральнікаў гульняў
Па тэме
ААЭ пачнуць выдаваць доўгатэрміновыя візы для геймераў і стваральнікаў гульняў
У App Store з’явіўся эмулятар гульняў PlayStation 1
Па тэме
У App Store з’явіўся эмулятар гульняў PlayStation 1
Microsoft расказала, калі запусціць краму мабільных гульняў Xbox
Па тэме
Microsoft расказала, калі запусціць краму мабільных гульняў Xbox

Читать на dev.by