VK забараніла супрацоўнікам працаваць аддалена па-за Расіяй
VK абмежавала аддаленую працу для супрацоўнікаў: яна па-ранейшаму дазволеная, але магчымая толькі ў межах Расіі. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, якое было апублікаванае ва ўнутранай сетцы кампаніі і трапіла ў распараджэнне The Bell.
VK абмежавала аддаленую працу для супрацоўнікаў: яна па-ранейшаму дазволеная, але магчымая толькі ў межах Расіі. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, якое было апублікаванае ва ўнутранай сетцы кампаніі і трапіла ў распараджэнне The Bell.
У пасце сказана, што кампаніі важна «знаходзіць баланс паміж камфортам супрацоўнікаў і эфектыўнасцю бізнэсу». Таму VK захоўвае магчымасць працаваць аддалена, але толькі з тэрыторыі Расіі. «VK — расійская кампанія, нашыя прадукты ў большай ступені арыентаваныя на расійскі рынак. Нам важна знаходзіцца ў адным кантэксце з карыстальнікамі і разумець іх патрэбы», — гаворыцца ў паведамленні. Там жа прапануецца выбраць прыдатную лакацыю для далейшай працы і ўзгадніць яе з кіраўніцтвам.
У VK выданню пацвердзілі, што магчымасць аддаленай працы захоўваецца. Там растлумачылі, што «поўнафарматная аддаленая праца з усімі доступамі, уключна з працай з данымі карыстальнікаў, магчымая з офіса або аддалена з тэрыторыі Расіі».
У Расіі выбралі, якім айцішнікам хочуць забараніць аддаленую працу з-за мяжы
Дасведчаны суразмоўца The Bell адзначае, што большасць кампаній на рынку імкнуцца лакалізаваць працу з данымі і ключавымі ІТ-сістэмамі ў Расіі з меркаванняў бяспекі. Гэтага таксама патрабуюць заказчыкі, калі гаворка вядзецца пра аўтсорс. «Але кампаніі не звальняюць каштоўных супрацоўнікаў, якія працуюць з-за мяжы, і дамаўляюцца з імі пра фармат працы індывідуальна», — дадае ён.
У студзені Telegram-канал «Можам растлумачыць» пісаў, што VK збіраецца звольніць усіх супрацоўнікаў, якія з’ехалі, калі тыя не вернуцца на радзіму. Але тады крыніцы The Bell казалі, што гаворкі пра звальненні ўсіх супрацоўнікаў, якія з’ехалі, няма, а вярнуцца прапанавалі спецыялістам з пэўнай спецыфікай працы праз пытанні бяспекі даных.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.