МТС запусціў ШІ-асістэнта. Вось колькі каштуе
МТС прэзентаваў разумнага асістэнта PomogAI на аснове штучнага інтэлекту. Асістэнт напоўнены папулярнымі нейрасеткамі і прызначаны для працы, вучобы і паўсядзённых спраў.
Паводле распрацоўшчыкаў, у аснове PomogAI ляжаць апошнія актуальныя версіі Deepseek, ChatGPT (які не падтрымліваецца ў Беларусі) і Sber GigaChat. Ім можна карыстацца на любой прыладзе без дадатковых наладак. Сэрвіс дапамагае вырашаць самыя розныя задачы без абмежаванняў па колькасці запытаў. Напрыклад, ён умее знаходзіць інфармацыю і аналізаваць дадзеныя, перакладаць тэксты і складаць дакументы, генераваць ідэі і кантэнт, уключаючы выявы, падбіраць рэцэпты і планаваць трэніроўкі.
Асістэнт даступны усім абанентам мабільнага аператара за 4 рублі ў месяц і падыдзе нават тым, хто ніколі не карыстаўся ШІ. Першыя суткі сэрвіс можна тэставаць бясплатна. Усталёўваць дадатковыя аплікацыі ці наладжваць VPN для яго не патрэбна. Карыстальніцкія дыялогі надзейна абаронены і выкарыстоўваюцца толькі для паляпшэння якасці і персаналізацыі сэрвісу, абяцае МТС.
Читать на dev.by