МТЗ плануе распрацоўваць ШІ для вытворчасці разам з расійскай кампаніяй
Мінскі трактарны завод задумаўся аб прымяненні ШІ для патрэб вытворчасці. Аб гэтым агенцтву БелТА паведамілі ў прэс-службе МТЗ.
«Сумесна з расійскай кампаніяй „ЛАНІТ“ у нас узнікла ідэя стварыць „віртуальнага тэхнолага“. Праграма будзе падбіраць аптымальны варыянт тэхпрацэсу, а спецыялісту застанецца праверыць яго на адпаведнасць і запусціць у вытворчасць», — патлумачылі там. Зараз кампанія-падрадчык займаецца распрацоўкай ШІ-прадукту.
У структуру холдынгу, які кіруе МТЗ, уваходзіць яшчэ 15 кампаній. МТЗ выпускае трактары, сельскагаспадарчую і спецыялізаваную тэхніку, а таксама запчасткі.
«ЛАНІТ» лічыцца адной з вядучых расійскіх тэхнакампаній. Яна займаецца распрацоўкай софту, дыстрыбуцыяй прадуктаў і рашэнняў для тэлекамаў, пастаўкамі лічбавай тэхнікі, кансалтынгам і сістэмнай інтэграцыяй. Кампанія знаходзіцца пад амерыканскімі санкцыямі. У мінулым годзе ў ПВТ была зарэгістраваная кампанія «Ланіт-Тэхналогіі МН» — цэнтр распрацоўкі расійскай «ЛАНІТ».
Читать на dev.by