МТЗ абяцае паставіць беспілотны трактар на паток. Засталося 2-3 гады
Пра серыйны выраб беспілотных трактароў заявіў новы гендырэктар МТЗ Сяргей Аўраменка адразу пасля свайго прызначэння.
Паводле слоў Сяргея Аўраменкі, цяпер адпрацоўваюцца алгарытмы, звязаныя з механізмамі кіравання беспілотным трактарам, паведамляе БЕЛТА. МТЗ дэманстраваў узор беспілотнага трактара яшчэ вясной 2021 года, аднак у серыйную вытворчасць ён не паступаў.
— Так, мы паказалі прататып, — сказаў Аўраменка. — Але мы разумеем, дзе прататып, а дзе — серыйны прадукт. Таму цяпер алгарытмы і сістэмы кіравання дапрацоўваюцца да ўзроўню серыйнай вытворчасці. У найбліжэйшыя два-тры гады мы маем выйсці на серыйны выраб.
Аўраменка — былы першы намеснік гендырэктара МТЗ. Сёння Лукашэнка ўзгадніў ягоную кандыдатуру на пасаду гендырэктара.
Читать на dev.by