Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Музычныя выдаўцы патрабуюць ад Twitter $250 млн за парушэнне аўтарскіх правоў

Нацыянальная асацыяцыя музычных выдаўцоў (NMPA) падала ў суд на Twitter ад імя 17 музычных выдаўцоў.

Пакінуць каментарый
Музычныя выдаўцы патрабуюць ад Twitter $250 млн за парушэнне аўтарскіх правоў

Нацыянальная асацыяцыя музычных выдаўцоў (NMPA) падала ў суд на Twitter ад імя 17 музычных выдаўцоў.

У пазове сцвярджаецца, што сацсетка парушыла закон аб аўтарскім праве і дазволіла размяшчаць музыку на платформе без дазволу праваўладальнікаў. У сувязі з гэтым асацыяцыя запатрабавала кампенсацыі нанесенай шкоды ў памеры $250 мільёнаў. У пазове пазначана, што Twitter «падсілкоўвае свой бізнэс незлічонай колькасцю копій музычных кампазіцый, якія парушаюць аўтарскія правы, парушаючы выключныя правы выдаўцоў ды іншых асоб у адпаведнасці з законам аб аўтарскім праве».

У дакуменце прыведзены спіс з прыкладна 1700 песень, якія фігуравалі ў апавяшчэннях пра парушэнне аўтарскіх правоў, накіраваных у Twitter. Аднак кампанія не рэагавала на гэтыя звароты.За неправамернае выкарыстанне кожнай асацыяцыя патрабуе па $150 тысяч кампенсацыі. Гаворка вядзецца пра музычныя кліпы, відэазапісы жывых выступаў ды іншыя відэа, сінхранізаваныя з музыкай, абароненыя аўтарскім правам.

Twitter паказаў новы спосаб манетызацыі кантэнту
Twitter паказаў новы спосаб манетызацыі кантэнту
Па тэме
Twitter паказаў новы спосаб манетызацыі кантэнту
Twitter дазволіў рэдагаваць твіты да гадзіны пасля публікацыі
Twitter дазволіў рэдагаваць твіты да гадзіны пасля публікацыі
Па тэме
Twitter дазволіў рэдагаваць твіты да гадзіны пасля публікацыі
Twitter зноў пазбавіўся кіраўніцы адказнай за мадэрацыю
Twitter зноў пазбавіўся кіраўніцы, адказнай за мадэрацыю
Па тэме
Twitter зноў пазбавіўся кіраўніцы, адказнай за мадэрацыю

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.