Twitter зноў пазбавіўся кіраўніцы, адказнай за мадэрацыю
У адстаўку сышла топ-менеджарка кампаніі, якая адказвала за бяспеку і мадэрацыю кантэнту Эла Эрвін. Яна займала пасаду ад лістапада мінулага года.

Раней на гэтай пасадзе быў Ёэль Рот. Эрвін лічаць адной з найбольш набліжаных да Ілана Маску ў структуры Twitter. Яна заяўляла, што адной з ейных галоўных задач будзе барацьба з дэзынфармацыяй і распальваннем нянавісці ў сацсетцы. Таксама яна мелася вярнуць давер рэкламадаўцаў, колькасць якіх пасля набыцця кампаніі Маскам рэзка скарацілася.
Незразумела, ці паўплывала нядаўняе прызначэнне Лінды Якарына на пасаду гендырэктаркі кампаніі на адстаўку Элы Эрвін. Сама былая топ-менеджарка прычыны свайго сыходу не называе. Таксама на сітуацыю ўплывае нежаданне новага кіраўніцтва кампаніі супрацоўнічаць з прэсай, якой даводзіцца атрымліваць інфармацыю пра дзейнасць сацсеткі з іншых крыніц.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Не за модерацию а за левацкую цензуру.
Совершенно правильно выгнали, так и надо.