МУС будзе мець кругласутачны доступ да дадзеных пра ўсе паштовыя адпраўленні беларусаў

Супрацоўнікі МУС, якія займаюцца аператыўна-вышуковай дзейнасцю, будуць мець кругласутачны доступ да адзінай базы дадзеных пра паштовыя адпраўленні. Перадаваць у яе звесткі пра ўсе паштовыя адпраўленні на адрас фізічных асоб цяпер абавязаныя ўсе аператары паштовай сувязі, што дзейнічаюць у краіне. Пасярэднікам выступіць «Белпошта».

7 каментарыяў

Як піша Infotrans, адпаведны праект зменаў у закон «Аб паштовай сувязі» прайшоў абедзве палаты парламента і накіраваны на фінальнае падпісанне. Ён датычыцца кампаній, якія маюць дзеючую ліцэнзію Мінсувязі. Цяпер такіх налічваецца  18.

У Асацыяцыі інтэрмадальных перавозак і лагістыкі растлумачылі, што гэтыя кампаніі павінны перадаваць у сістэму ўліку і захоўвання дадзеных інфармацыю пра паштовыя адпраўленні, прынятыя ад карыстальнікаў. Гаворка ідзе як пра ўнутраныя, так і міжнародныя адпраўленні. Такая сістэма ўжо працуе, а яе аператарам у законапраекце вызначана «Белпошта».

Таксама пасля ўступлення зменаў у сілу кампаніі будуць несці дадатковыя выдаткі на паслугі «Белпошты». За падключэнне да сістэмы ім давядзецца плаціць 300 рублёў, а за апрацоўку дадзеных — 0,18 капейкі за адзін тавар або адзін радок.

Падкрэсліваецца, што гэтыя змены распрацаваныя дзеля выяўлення прадметаў і рэчываў, забароненых да перасылкі поштай.

«Еўрапошта» паведаміла пра ўзлом з уцечкай
Па тэме
«Еўрапошта» паведаміла пра ўзлом з уцечкай
Як беларусы шлюць пасылкі дадому і за мяжу і ў колькі ім гэта абыходзіцца
Па тэме
Як беларусы шлюць пасылкі дадому і за мяжу і ў колькі ім гэта абыходзіцца

Читать на dev.by