«Мы працягнем барацьбу»: TikTok абяцае падаць у суд на ЗША ў выпадку прыняцця закона пра блакаванне сацсеткі
Кіраўніцтва сацсеткі паведаміла супрацоўнікам, што будзе аспрэчваць законапраект пра блакаванне TikTok у судовым парадку, калі яго ўхваляць у Сенаце і падпіша прэзідэнт ЗША.
Кіраўніцтва сацсеткі паведаміла супрацоўнікам, што будзе аспрэчваць законапраект пра блакаванне TikTok у судовым парадку, калі яго ўхваляць у Сенаце і падпіша прэзідэнт ЗША.
«Пасля падпісання закона мы аспрэчым яго ў судзе. Мы працягнем барацьбу. Гэта пачатак, а не канец гэтага доўгага працэсу», — заявіў кіраўнік аддзела дзяржаўнай палітыкі TikTok у Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы Майкл Бекерман у запісцы для амерыканскіх супрацоўнікаў кампаніі.
Бекерман лічыць закон «відавочным парушэннем» Першай папраўкі да Канстытуцыі ЗША. На думку топ-менеджара, гэты дакумент будзе мець «разбуральныя наступствы» для 7 мільёнаў малых прадпрыемстваў, якія развіваюць свой бізнэс на платформе. Сенат плануе разгледзець законапраект 23 красавіка.
Раней Палата прадстаўнікоў ЗША прыняла законапраект, згодна з якім кітайская кампанія ByteDance абавязаная прадаць сваю долю ў сацсетцы цягам 9 месяцаў. Тэрмін продажу можа быць прадоўжаны да года. У адваротным выпадку TikTok будзе заблакаваны ў ЗША. Аўдыторыя сацсеткі ў ЗША перавышае 170 мільёнаў карыстальнікаў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.