Мытня запусціць аплікацыю, каб вам было прасцей праходзіць мяжу
Дзяржаўны мытны камітэт хоча спрасціць перасячэнне мяжы. Там рыхтуюць мабільны дадатак для рэгістрацыі ў электроннай чарзе на мяжы, паведамляе БЕЛТА.

Старшыня ДМК Уладзімір Арлоўскі ў эфіры дзяржаўнага тэлебачання адзначыў, што ў 2026 годзе была ўведзена дыстанцыйная рэгістрацыя ў электроннай чарзе. «Плануем зрабіць гэтую рэгістрацыю яшчэ больш зручнай. Да канца 2026 года мы распрацуем праграмны прадукт — мабільны дадатак, каб непасрэдна з тэлефона можна было зарэгістравацца ў чарзе. Гэта будзе працаваць як для пасажырскага руху, так і грузавога», — сказаў ён.
Чыноўнік дадаў, што стварэнне камфортных умоваў для чакання перад перасячэннем мяжы — прыярытэтная задача ведамства. У Беларусі актыўна ладзяцца пляцоўкі чакання каля пунктаў пропуску, а да прыбыцця на мяжу цяпер можна зарэгістравацца ў электроннай чарзе і прыехаць у зручны час.
«Пэўнае стрымліванне грузапатокаў на мяжы з сумежнымі дзяржавамі ёсць. У першую чаргу гэта шкодзіць грамадзянам, якія перасякаюць мяжу, і транзіту праз Беларусь. Мы жывём у гэтых рэаліях і глядзім, што са свайго боку можам зрабіць для паскарэння і палягчэння працэсу перасячэння мяжы. Вядома, няроўная праца сумежных кантрольных органаў прыводзіць да ўтварэння чэргаў», — дадаў Арлоўскі.

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
А чем не подходит сайт belarusborder или declarant, где уже давно всё работает