10 студзеня па-ранейшаму велізарныя чэргі на мяжы з Польшчай — уезду чакае амаль 2200 аўто

На беларуска-польскай мяжы працягваецца транспартны калапс. Ужо некалькі сутак чарга з аўто на ўезд у Польшчу з Беларусі перавышае 2 тысячы машын і пакуль не думае моцна зніжацца. 

7 каментарыяў

Паводле даных Дзяржпагранкамітэта, станам на 10 раніцы 10 студзеня амаль 2,2 тыс. транспартных сродкаў чакала афармлення перад польскім пунктам пропуску «Брэст». Суткі таму ў чарзе было 2270 аўтамабіляў. 

Пагранкамітэт Беларусі працягвае заяўляць пра запаволенае афармленне транспарту ў пункце пропуску Тэрэспаль.

«За мінулыя суткі сумежны бок прыняў на сваю тэрыторыю 47% аўто ад нормы, то-бок 33 легкавікі з 70 магчымых на гадзіну», — паведамілі ў ведамстве. 

Як пішуць аўтаўладальнікі ў памежных чатах, цяпер прыкладны час ад рэгістрацыі ў электроннай чарзе да выкліку ў зону чакання для легкавых аўтамабіляў складае каля 3,5 дзён.

А вось сітуацыя з перасячэннем беларуска-польскай мяжы аўтобусамі, мяркуючы з усяго, у цэлым нармалізавалася. Паводле звестак Дзяржпагранкаміта, чаргі з аўтобусаў больш няма. Раніцай 9 студзеня іх было 12, суткамі раней — 46. 

Як пішуць карыстальнікі ў памежных чатах, перасячэнне дзвюх межаў на аўтобусе цяпер займае 10-11 гадзін.


Читать на dev.by