На мяжы з Польшчай набліжаецца калапс

Апошнія некалькі дзён на мяжы з Польшчай складаецца складаная сітуацыя. Чарга аўто на выезд з Беларусі расце як на дражджах і за суткі павялічылася больш чым на траціну.

24 каментарыя

Калі 22 красавіка ў пункце пропуску «Тэрэспаль» («Брэст») было каля 900 машын, то ўжо сёння раніцай сітуацыя наблізілася да калапсу.

Менш чым за суткі колькасць транспарту значна перавысіла тысячу. Па апошніх дадзеных Дзяржпагранкамітэта, выезду з Беларусі чакаюць 1317 аўтамабіляў.

Рэзкі рост чаргі аўтамабіляў на мяжы з Польшчай зафіксаваны пасля Вялікадня. Калі да свята выехаць з краіны хацелі ўсяго 170 легкавых машын, то за некалькі дзён іх колькасць вырасла ў некалькі разоў.

Пакуль сітуацыя кантраляваная, але правесці ў чарзе давядзецца не адну гадзіну. Такая ж сітуацыя назіралася перад Вялікаднем, але ў супрацьлеглым напрамку.

Больш за суткі на мяжы: на ўездзе ў Беларусь з Польшчы зноў чэргі
Па тэме
Больш за суткі на мяжы: на ўездзе ў Беларусь з Польшчы зноў чэргі

Читать на dev.by