На мяжы з Польшчай зноў намячаецца калапс
Па дадзеных Дзяржпагранкамітэта на 10 гадзін раніцы, у чарзе перад пунктам пропуску Брэст-Тэрэспаль на мяжы з Польшчай знаходзілася 1745 аўто і 25 аўтобусаў. Польскі бок за суткі прыняў на сваю тэрыторыю 33% легкавушак ад нормы.
Згодна сайту ведамства, да 16 гадзін колькасць легкавых аўто на адзіным даступным для іх польскім пункце пропуску вырасла да 1800. Аўтобусаў стала менш — 16.
У суме на мяжы з Польшчай, Літвой і Латвіяй гэтай раніцай выезду з Беларусі чакала больш за 3 тысячы легкавушак, аўтобусаў і грузавікоў. Беларускія пагранічнікі скардзіліся, што іх замежныя калегі афармлялі значна менш належнага.
Мытня: сітуацыя на выездзе ў Польшчу застаецца напружанай
Мытня: сітуацыя на выездзе ў Польшчу застаецца напружанай
Сітуацыя на мяжы: да трох сутак чакання, каб выехаць з Беларусі
Сітуацыя на мяжы: да трох сутак чакання, каб выехаць з Беларусі
Читать на dev.by