На Месяц адправяць ключ ад крыптагаманца з 62 біткойнамі
Кампанія Lunar crush абвясціла пра адпраўку на Месяц ключа ад гаманца з 62 біткойнамі (каля $1,8 мільёна).

Біткойны плануецца адправіць на Месяц сёлета ўвосень з ракетай SpaceX Falcon 9 у рамках місіі «Артэміда-1». Ключ стане ўзнагародай для першага чалавека, які дабярэцца да іх. Кампанія заявіла, што працэс гравіроўкі ключа для гаманца будзе задакументаваны на касмічным караблі і цалкам празрысты.
У Lunacrush удакладнілі, што ніхто не будзе мець доступу да пароля, уключаючы распрацоўшчыкаў унутры кампаніі. Таксама NASA плануе адправіць на Месяц некалькі беспілотнікаў, месяцаход і неабходнае для далейшай высадкі людзей абсталяванне. Прыладу з крыптагаманцом прымацуюць на корпус месяцахода MAPP Lunar Rover.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.