На мелі. Айцішнікі пра досвед выжывання (амаль) без грошай
Елі грэчку. Пазычалі ў сваякоў. Кралі ў крамах. Але сабаку не крыўдзілі.
Елі грэчку. Пазычалі ў сваякоў. Кралі ў крамах. Але сабаку не крыўдзілі.
Елі грэчку. Пазычалі ў сваякоў. Кралі ў крамах. Але сабаку не крыўдзілі.
Эйчарка Ксенія Кручыніна ў лінкедзін-пасце падняла цікавую тэму — досвед выжывання ў крызісе, калі «грошай няма зусім». А дакладней адсутнасць такога досведу ў вялікай часткі эканамічна актыўных людзей, якія прывыклі жыць «тут і цяпер».
Другая частка, якая мяне трывожыць і трывожыць даволі сур’ёзна — гэта тое, што сярод актыўнага працоўнага веку ўсё менш людзей, якія маюць досвед жыцця ў сітуацыі, калі грошай няма зусім і трэба выжываць, і ўсё больш людзей, якія ні разу ў жыцці не былі ў сітуацыі — грошай няма зусім, нуль, і працы няма зусім. Гэтая новая культура жыцця і спажывання асабіста ў мяне выклікае некаторы здзіўленне. Такая мітчэлаўшчына: не буду думаць пра гэта сёння, падумаю заўтра. Складана прагназаваць, да чаго гэта можа прывесці ў будучыні. Мабыць, людзі масава апынуцца ў новых умовах і будуць вучыць новыя механізмы прыстасавання да новай рэальнасці. Цікава паглядзець.
Павышэнне беспрацоўя (у сувязі са смерцю некаторых прафесій), зніжэнне заробкаў на фоне высокай міграцыі і крызіс у рэгіёнах, куды масава перасоўваецца насельніцтва без прафесіі, адсутнасць досведу жыцця ў сапраўдных крызісах — уся гэтая гісторыя моцна будзе пагаршаць прычыну маёй трывогі па першым пункце (першы пункт — пра эмацыйнае знясіленне кадраў. — dev.by).
dev.by папрасіў айцішнікаў расказаць, ці былі яны ў сітуацыі выжывання на «апошнія капейкі», як далі рады і які досвед з гэтага вынеслі. Выявілася, што «апошнія капейкі» — паняцце адноснае. Для кагосьці гэта 4 BYN на дзень на дваіх, а для кагосьці — 800$ на месяц.
Шукалі айцішнікаў, якія выжывалі на капейкі? Мой прыпынак.
Пасля пераезду ў Мінск мая кар’ера дызайнеркі толькі стартавала і ішла туга. У 2021 годзе я працавала барыста ў маленькай кавярні і зарабляла 400-600 BYN, палова сыходзіла на жытло, заставалася нейкая драбяза. Я здымала спачатку пакой, потым дзяліла пакой з іншай дзяўчынкай.
Схуднела на 10 кг (хоць і так важыла мала), бо харчавалася ў асноўным дармовай кавай і какавай на працы. Рэчы, касметыку, сродкі догляду вышуквала на «куфры» і на акцыях — хацелася быць прыгожай, так як уступіла ў новыя адносіны. Магчыма, каханне і надала мне сіл. Цяпер я з жахам згадваю той час, а тады рамантызавала сваё жыццё і была пастаянна вясёлай, энергічнай, верыла ў светлую будучыню.
Так я жыла каля года. З наступствамі таго перыяду я разбіраюся дагэтуль: жудаснае харчаванне сапсавала мне зубы, у няпоўныя 24 ужо ўвесь рот у пломбах. Негатыўныя эмоцыі ад неапраўданых чаканняў, адчування сваёй нікчэмнасці і сацыяльнай няроўнасці дагналі мяне, як толькі ў жыцці ўсё наладзілася. У выніку давялося сесці на антыдэпрэсанты.
Ад паху кавы нудзіць дагэтуль. Кожная змена працы выклікае жах, бо страшна не знайсці новае месца, застацца ні з чым і вярнуцца ў грамадскае харчаванне.
Той перыяд скончыўся, калі мы з’ехаліся з хлопцам, таксама айцішнікам. Ягоная кар’ера рэзка пайшла пад гару, і ўсяго месяца жыцця з ягонай дапамогай выявілася дастаткова, каб я знайшла спачатку адную добрую працу, а адразу па заканчэнні ВНУ — яшчэ лепшую.
Мае фінансавыя паводзіны, з аднаго боку, пацярпелі: не ўмею збіраць грошы, не ведаю, як іх укладваць, кампенсую нерэалізаваныя жаданні неабдуманымі пакупкамі (нячаста). Потым магу вінаваціць сябе, што купіла рэч наўзамен той, што страціла прэзентабельны выгляд: нашто табе новае паліто, аджа маеш старое.
З іншага боку, я прапампавалася, бо ўмею расцягваць грошы і знаходзіць рэчы па нізкіх цэнах. Расцягваць грошы не так складана дзякуючы нізкаму апетыту і амаль поўнай адсутнасці трат на забавы: я — дамаседка. Таксама я вывучыла альтэрнатыўныя спосабы падзарабіць. Рабіла ілюстрацыі і дызайны на заказ прыватным асобам — гэта цікава, але занадта нестабільна.
Працаваў тэсціроўшчыкам у аўтсорс-кампаніі. Калі пачалася вайна, усе пыталіся ў кіраўніцтва, што далей. Яно запэўнівала, што праектаў хапае і ўсё будзе добра. А месяцы праз два мяне адправілі ў адпачынак: маўляў, і тэрмін настае, і ты сам неяк прасіў.
У адпачынку я ўсё выдаткаваў на рамонт, бо ведаў, што адразу па вяртанні мне выплацяць зп. Але за два дні да выхаду на працу мяне просяць сысці ў адпачынак ужо без утрымання. На тры месяцы, зп абяцаюць аддаць праз месяц. Так я застаюся без працы, без грошай, з крэдытам на кватэру і з жонкай-перакладчыцай.
Падушка бяспекі складалася з грошай, што падарылі госці на вяселлі. Першыя два тыдні нашыя траты былі ранейшымі (так як думаў, што неўзабаве знайду працу), але потым мы проста селі, палічылі грошы, што засталіся, і распісалі ў сшытку нашыя патрэбы. Пахадзілі па крамах, паманіторылі цэны і палічылі, што грошай хапае на шэсць з паловай месяцаў.
Куплялі ўсё самае таннае. Моцна цягнула ўніз сабака, але мы яе вельмі любім і ейнага рацыёну не ўразалі.
Нашыя месячныя выдаткі на той перыяд: ежа (500 BYN), крэдыт (890 BYN), мыйныя сродкі (200 BYN), на сабаку (200 BYN), камуналка, праязны, інтэрнэт (250 BYN). Каву і забавы мы прыбралі. То-бок на месяц у нас сыходзіла прыкладна 2000 BYN. Хтосьці скажа, што мы зажраліся, што іншыя людзі і на 500 BYN выжываюць, але ў кожнага свой узровень жыцця і патрэбы.
Досвед выжывання я меў і раней (пасля БДУІР працаваў па размеркаванні, жыў на здымнай кватэры, атрымліваў 750 000 недэнамінаваных рублёў), але жонка яго не мела. Таму першы час былі канфлікты. Але наогул жонка мяне вельмі падтрымлівала. І я яе таксама.
Спачатку самым цяжкім было ўсведамляць, што кампанія падманула. Потым прыйшоў стрэс ад усведамлення таго, што я не магу знайсці працу і праз гэта, магчыма, давядзецца працаваць па спецыяльнасці за капейкі. У гэты перыяд прыйшлося адмовіцца ад запрашэння да сяброў на вяселле. Нам казалі, маўляў, не трэба грошай, галоўнае — вашая прысутнасць, але мы ўсё роўна адмовіліся. Было крыўдна.
Мне пашанцавала: я знайшоў новую працу за два месяцы, прычым зп тут большая. Аднак гэтая сітуацыя стала навукай: у твар табе могуць усміхацца, але ў любы момант могуць сказаць «бывай». Таму цяпер стараемся адкладаць па максімуму. 200$ — мінімум.
Адпусціць гаманец пасля першай зп на новай працы было вельмі лёгка. Гэта як глыток паветра. Мы з жонкай пажылі на шырокую нагу паўтара месяца, а потым вярнуліся ў нармальны рэжым.
А на старой працы зп мне так і не выплацілі, аргументаваўшы тым, што далі бонус на вяселле і яшчэ адправілі на курсы за кошт кампаніі.
Досведу жыцця на «апошнія капейкі» не было, але, пакуль 2,5 месяцы шукаў у Польшчы працу, абмяжоўвалі сябе з жонкай ва ўсім, акрамя ежы (хоць нейкая радасць). Нікуды не выйсці, ніякіх івэнтаў або абновак. На месяц трацілі каля 5000 злотых, з якіх 3800 сыходзілі на арэнду кватэры.
Рэзюмую: выжыць на гэтую суму можна, але маральнае самаадчуванне вельмі дрэннае. Цяпер жыццё наладзілася, але бясследна гэтая сітуацыя не прайшла.
Стаўленне да грошай змянілася: усё роўна эканоміш і адмаўляеш сабе ў «цікавостках», хоць ужо і можаш сабе іх дазволіць.
У нейкім сэнсе гэта быў карысны досвед: я зразумеў, што патрэбная грашовая падушка хаця б на год жыцця з мінімальнымі радасцямі (без іх жыццё ператвараецца ў выжыванне). І яшчэ выснова: усе планы могуць паляцець у тартарары праз прычыны, пра якія ты нават не думаў.
З негатыўнага: выпала чатыры месяцы жыцця, маральны стан пагоршыўся.
У 2016 годзе я сем месяцаў быў беспрацоўным, і мы з жонкай (дзеці ўжо былі дарослымі і жылі асобна) харчаваліся на 4 BYN у дзень.
Ашчаджанняў тады не было. А пункцік у галаве быў — укласціся ў гэтую суму. Плюс любоў да лічбаў. Я тады кінуў бізнэс, бо мяне абкрадваў кампаньён, і судзіўся з ім. Калі і траціў у той час, то толькі на адвакатаў.
Елі мы курачку і рыс. Чатыры курыныя сцягны — гэта прыкладна кілаграм. Я знайшоў на Пушкінскай краму, дзе гэты набор каштаваў менш за 4 BYN. Часам была грэчка. А пару разоў я змешваў рыс і грэчку.
Жонка добра схуднела. У яе была дзікая паніка і дэпрэсія. Яна не верыла, што мы выкараскаемся, хапалася за любую, хай і самую пякельную, працу. А ў мяне сумневаў не было. Я дакладна ведаў, што гэта часова.
Што адчуваў ад таго, што ўкладваліся ў 4 BYN? Задавальненне. Я наогул люблю, калі мае планы выконваюцца. Асабліва самыя дзікія.
У сакавіку гэтага года я зноў застаўся без працы. Жывем у Літве на запасы. Але ўжо не эканомім. Мінулы год быў тлустым: дзве высокааплатныя працы. Цяпер магу 4-5 гадоў жыць на ашчаджанні, не зніжаючы асабліва ўзроўню спажывання. Толькі трохі суняў нястрымнае гулянне па барах. А ў астатнім усё як звычайна. Ровар вось купім жонцы. Канапа ў новай кватэры не спадабалася — змянілі. Купілі тры камоды і шафу. І п’ем усё тую ж дарагую каву.
Я жыў у Грузіі амаль год на 800 долараў на месяц. І ўдавалася нават знаходзіць грошы на адпачынак. Пераехаў туды на просьбу заказчыка адразу пасля заканчэння каледжа.
Памятаю, быў этап у жыцці, яшчэ да ІТ, калі даводзілася красці садавіну і прадукты з крамы.
Мне двойчы блакавалі рахункі ва Украіне. Пасля першага разу я звярнуўся ў СБУ, рахунак разблакавалі, і каля года ўсё было нармальна. А ў сакавіку 2023-га здарылася паўторнае блакаванне, СБУ ўжо не адказала, прапала 5K.
Мы з жонкай цяпер у Грузіі, і кампанія ўжо тры месяцы не можа пералічыць мне зп праз праблемы з адкрыццём рахунку ў гэтай краіне. Я працую, але грошай не атрымліваю.
Усе мае ашчаджанні засталіся ва ўкраінскім банку. На момант другога блакавання на руках было толькі 300 долараў наяўнымі. Адзіныя паступленні — заробак жонкі, ён такі маленькі, што нават не разглядаўся ў якасці даходу. Жонка — псіхолаг-пачатковец, у яе зусім мала кліентаў.
Так як грошай не было, на арэнду жытла прыйшлося пазычаць у бацькоў жонкі, хоць яны самі вельмі небагатыя людзі. Астатнія выдаткі — гэта ежа, праезд і мабільны інтэрнэт.
Стаяла задача траціць на ежу як мага менш, пры гэтым не загубіць здароўе. Таму ад макаронаў, пельменяў і белага хлеба мы адразу вырашылі адмовіцца. Я вывучыў кучу спосабаў гатавання з грэчкі, яек і чорнага хлеба. Стравы, якія трывала ўвайшлі ў наш рацыён: грачаныя шматкі з маслам і 2-3 яйкамі, смажаны чорны хлеб з сырам, яйкам і памідорамі, агародніннае рагу з курыцай (курыца — самае прэміяльнае з таго, што можам сабе дазволіць), хлябцы з бананамі.
Месячны бюджэт я перастаў весці, бо ніякага бюджэту ўжо не было. Як толькі з’яўляліся грошы, мы іх трацілі на ежу. А да 24.02 я добра зарабляў і добра траціў — каля 4000$, не лічачы арэнды. Цяпер гэта каля 300$ (без арэнды).
Тыя 300 баксаў я трымаў дзеля ўсяго дзеля. У самыя складаныя моманты частку адносіў у абменнік. Так атрымалася расцягнуць іх на некалькі месяцаў.
Маральна мне максімальна цяжка. Я 200 дзён правёў ва Украіне падчас вайны. Але, па-мойму, беднасць горшая за вайну. На вайне ёсць перамогі і паразы. А калі ў цябе тры месяцы няма грошай, то ніякіх узлётаў, гэта проста адная расцягнутая параза і прыніжэнне.
Я ўсё яшчэ працую, грошай усё яшчэ няма. Хоць рахунак ужо адкрыты і я чакаю паступленняў са дня на дзень. Спадзяюся, неўзабаве іх ужо выплацяць. Ужо склаў спіс, што куплю, калі атрымаю свае назапашаныя заробкі. Адная з пакупак — курс псіхатэрапіі.
Займаўся металаапрацоўкай, пры канцы 2017 года атрымліваў каля 800$ на месяц, пераехаў у здымнае жытло (250$).
Пры канцы 2019 года зп упала да 450$. На пачатку 2020-га вырашыў змяніць род дзейнасці і «ўвайсці ў айці». Пайшоў на ўнутраныя курсы адной буйной аўтсорс-кампаніі, пасля заканчэння прайшоў сумоўе ў ёй жа.
Абмяркоўвалі зп на старце і праз год. Праз год паабяцалі 900-1000$ брута.
І вось ад чэрвеня 2020 я Junior Ruby-распрацоўшчык з зп 350$ брута. Я разумеў, што гэтых грошай не хопіць на арэнду кватэру, таму ў кастрычніку 2020-га ўзяў крэдыт у BYN ~3500$, каб аплачваць жытло.
Паводле маіх прагнозаў, да таго часу, як крэдытныя грошы скончацца, мая зп вырасце да ~1000$ і я змагу свабодна яго выплачваць.
Але ўсё пайшло не па плане: перагляды зп у кампаніі сталі замарожваць, і свае запаветныя 900$ брута я атрымаў толькі ў лютым 2022-га.
І калі верыць у «ты — тое, што ты ясі», я — на 50% грэчка з сасіскай і на 50% пельмені.
Вынік: у снежні 2022 года мяне скарацілі, бо не знайшлі для мяне праекта ў РБ (ад пераезду я адмовіўся). На момант скарачэння зп была ўсё яшчэ 900$ брута.
Ад снежня я прайшоў дзясяткі сумоўяў, і ўсюды не падыходзіў з нейкіх параметраў, у асноўным праз адмову з’ехаць з РБ, а таксама праз завышаныя, на мой погляд, патрабаванні да англійскай — B1+, а ў некаторых выпадках і B2+. Для мяне загадка, дзе ў працы можна ўжыць узровень B2.
І толькі ў сакавіку, калі ўжо пачалі апускацца рукі, я выпадкова знайшоў цікавы праект, на які мяне ўзялі. У новай камандзе пастаянная камунікацыя (у мінулай кампаніі такога не было), і праз гэта хуткасць набыцця тэхнічных ведаў моцна вырасла.
Цяпер жыццё наладжваецца. Атрымліваю 1200$ нета, неўзабаве будзе перагляд. Вяртаю даўгі, выплачваю крэдыт, а яшчэ атрымліваецца адкладаць па 300$ у скарбонку і нават часам падарожнічаць, пакуль толькі па РБ.
Дзякуючы такому досведу я навучыўся нядрэнна планаваць бюджэт.
А што для вас жыць на «апошнія капейкі»? І ці карысна мець такі досвед? Дзяліцеся ў каментарах.
dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 210 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі.
У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў.
Дапамагчы нам можна праз Patreon.
І яшчэ крыптой, тут гаманцы.
Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
*почти без денег. Жалуются на то что куриную грудку с рисом есть приходилось. Страшилки о том что приходилось питаться гречкой. Вместо того чтобы съесть саму собаку, решили ее кормить сами и ужасались что собака их объедала. От сахара в зубах кариес развился! А кругом одни пельмени!
Самое время сказать что всего добилась сама, и в услугах неудачника не нуждаешься. Ну, как обычно в таких случаях.
Верим верим. Нет вообще причин не верить
пока толстый ссохнет - худой сдохнет
Ну а сам-то как мыслишь по этому поводу?
Испанский стыд.... Ну так а чего не идёшь на Интеграл? Там к английскому вообще требований нет. Это просто... какая-то мамкина юбка и инфантильность....
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 26 чэрвеня 2023, 11:00
В каментах вайб старого онлайнера 10-х.. олды здесь? Помните Иру "три мохито"? А кредит на кота?
И раздвигаеву. Сейчас онлайнер уже не торт. Обычный интернет-магазин, как шопбай, которого уже нет.
ягодки-вспоминашки скушал?
Хе-хе) мне в начале войны не открывали карточку в Грузии, поэтому приходилось есть чужую еду в хостеле
надо было обмануть в анкете KYC и написать что вы не поддерживаете Президента. они наивные поверили бы и дали вам карточку
Коллективная ответственность, брат. Имеешь синий паспорт - значит враг. Такая же причина для дискриминации, как и цвет кожи, форма черепа, разрез глаз. Ну, вы понимаете.
Раньше не было паспортов, поэтому гнобили по внешним признакам. Теперь появились паспорта - начали дискриминировать по этому признаку. Времена идут, нравы остаются.
хорошо было тогда, когда не было паспортов - отработал трудодень, получил палку. поменял палки в сельпо на красную в горошину клеенку и счастлив. а сейчас айтишники жируют на свои зарплаты, кричат что правитель им не нравится.
от сытой жизни перестали задумываться о базовых потребностях, их видите ли проблемы дискриминации лгбт сообществ волнуют. а то, что где-то в росиском поселке массово отравился суррогатным алкоголем (сидром) им безразлично
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 26 чэрвеня 2023, 21:59
...сидром отравились все из-за пропаганды западных ценностей, общества потребления и из-за того что понакупали бэушных иномарок, и теперь для бэушных иномарок паленый стекломой в той же самой цистерне, в которой завтра паленый алкоголь разводят.. Мы раньше этот сидр сами из яблочного сока в трехлитровых банках бродили. И никто не умирал.
Всегда смотрел в будущее с оптимизмом, поэтому на всякий случай написал программу, которая составляет сбалансированную диету на 75рублей в неделю на мужчину 80кг весом и двигательной активностью до 1,000ккал в день. Даже остается лишнее.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 26 чэрвеня 2023, 16:03
А ты умён :)
Но в саперы не возьмут: они ошибаются лишь раз :)
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 27 чэрвеня 2023, 13:35
Прям парад аленизма. К примеру - "но у жены его не было. Поэтому первое время были конфликты" - то есть, она за его счет жила, а потом еще и пилить стала, что доход упал, ахахах)))