На польскай мяжы пастрожыліся праверкі беларусаў з візамі PBH

Польскія памежнікі пастрожылі кантроль за ўездам у краіну беларусаў з візамі PBH. Пра гэта пішуць беларусы ў тэматычных чатах, заўважыў тэлеграм-канал для айцішнікаў у Польшчы Dzik Pic.

153 каментарыя

«Патрабуюць падставу для працы»

 — «Віза PBH — глядзелі ўсе візы, якія былі раней, уезды-выезды. Сказалі даць дамову, уводзілі ўсе звесткі адтуль (дата, да якога часу, адрас і г. д.), потым [памежнік] яшчэ камусьці тэлефанаваў, называў звесткі, правяраў кампанію».

 — «У каго віза PBH — проста люта пытаюцца, не пускаюць. Патрабуюць дакумент-падставу для працы. Кажуць, што выйшаў новы закон, але паказаць канкрэтна не могуць».

 — «Я ехала са знаёмым, у якога PBH віза, 1 лютага, і ўжо тады яго жорстка правяралі. Дагэтуль ён ездзіў без праблем, таму не меў пры сабе раздрукаваных дакументаў, чым былі вельмі незадаволеныя палякі. На нашую ўдачу, ён паказаў электронную дамову з тэлефона. Глядзелі доўга, але ў выніку прапусцілі».

«Калега паехаў у Польшчу праз Літву»

— «У мяне паглядзелі і перапісалі ўсе даныя з CEIDG (рэестра прадпрымальнікаў). Сказалі пастаяць у старонцы, пакуль правяралі пашпарты іншых пасажыраў. Затым іншы памежнік адзваніўся, што даныя рэальныя, і мяне прапусцілі.

А вось калега, калі ўсе гэтыя навіны прачытаў, паехаў на Літву. Там прайшоў без праблем. Калі ехаў Flixbus-ам на Варшаву, аўтобус стапанулі, зайшлі, паводле ягоных слоў, польскія мытнікі, узялі ягоны пашпарт і яшчэ аднаго ўкраінца. У гэтага калегі PBH таксама. Неўзабаве сканчаецца, дамовы працоўнай або JDG няма.

Калі «налюбаваліся», кіроўца раздаў пашпарты: два беларускія, адзін украінскі».

— «Гэтымі днямі ехаў, памежнікі лютавалі. Хапіла NIP, нешта па ім правяралі. Спрабаваў на тэлефоне паказаць аплату ZUS і падаткаў — не глядзелі. І гэта пры тым, што чарговую візу з усімі праверкамі выдалі за некалькі дзён дагэтуль. А дзяўчыну, якая ехала да мужа, як я зразумеў, з буса знялі».

— «Ездзіў на гэтых выходных праз Тэрэспаль па PBH візе. У мяне толькі спыталі куды (Варшава), нашто (працаваць), кім (праграмістам). І на гэтым усё».

Адзначым, што па працоўнай візе, як і па візе РВН, памежнікі і раней мелі права праверыць дакументы, што пацвярджаюць мэту паездкі. Проста цяпер такія праверкі пастрожыліся, мяркуючы з паведамленняў.

26 студзеня Польшча перастала выдаваць візы PBH. На думку МЗС краіны, праграма «Poland. Business Harbour» не апраўдала чаканняў, а візы часта выкарыстоўвалі для іншых мэтаў.

PBH не апраўдала спадзеваў — чыіх? Разбор пра самую вялікую рэлакейт-праграму
Па тэме
PBH не апраўдала спадзеваў — чыіх? Разбор пра самую вялікую рэлакейт-праграму
«Очень жаль, теперь только рабочие». Как айтишники не успели податься на PBH до закрытия
По теме
«Очень жаль, теперь только рабочие». Как айтишники не успели податься на PBH до закрытия
Што губляюць айцішнікі праз блакаванне праграмы PBH. Разбіраліся
Па тэме
Што губляюць айцішнікі праз блакаванне праграмы PBH. Разбіраліся
Почему программу PBH поставили на паузу — объяснил польский МИД
По теме
Почему программу PBH поставили на паузу — объяснил польский МИД

Читать на dev.by