На волю па памілаванні выйшла супрацоўніца EPAM Дзіяна Завадская
Яе судзілі ў тым ліку па артыкуле аб удзеле ва ўзброеным канфлікце.
Па памілаванні выйшла на волю менеджарка EPAM Дзіяна Завадская, паведамляюць медыя.
Дзіяну судзілі ў лютым гэтага года ў Брэсцкім абласным судзе па двух артыкулах — 342 ч. 1 (дзеянні, што парушаюць грамадскі парадак) і 361-3 ч. 2 (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу). Паводле звестак медыя, Дзіяну абвінавачвалі ў фінансаванні ваенных дзеянняў.
Паведамлялася, што пасля 24.02 Дзіяна з’ехала ў Грузію, аднак пазней вярнулася ў Беларусь, пры гэтым перыядычна выязджала за мяжу. Мае маленькага сына.
4 верасня стала вядома, што Лукашэнка памілаваў 30 асуджаных за «злачынствы пратэснай накіраванасці», у тым ліку сем жанчын і 23 мужчыны. Вядома, што ў большасці з іх ёсць непаўналетнія дзеці.
Читать на dev.by