Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

На Тайвані прыпыненая вытворчасць чыпаў праз наймацнейшы за 25 гадоў землятрус

У сераду раніцай ля берагоў Тайваня адбыўся магутны землятрус. Ён закрануў важныя тэхналагічныя вытворчасці, паведамляе Nikkei Asia. Папярэджанні пра цунамі атрымалі Японія і Філіпіны.

Пакінуць каментарый

Землятрус магнітудай 7,2 бала, эпіцэнтрам якога стаў горад Хуалянь, быў наймацнейшым ад 1999 года. Усю шкоду і колькасць ахвяр падлічыць пакуль складана, але ў сеціве ўжо з’явіліся здымкі разбураных будынкаў, дарог і пашкоджаных чыгуначных шляхоў у Хуаляні, дзе ўлады адмянілі навучальны і працоўны дзень.

Землятрус закрануў і тэхналагічныя кампаніі. Найбуйнейшы ў свеце чыпмэйкер TSMC у якасці меры засцярогі эвакуяваў персанал некалькіх фабрык. Пазней кампанія паведаміла, што некаторыя супрацоўнікі ўжо пачалі вяртацца на працоўныя месцы, а сама яна ацэньвае наступствы. TSMC на дзень прыпыніла працы на месцы будаўніцтва новых магутнасцяў і адновіць па выніках праверкі. Таксама паведамляецца пра пашкоджанне крэмніевых пласцін, якія знаходзяцца ў апрацоўцы. Крыніцы Nikkei Asia ў кампаніі не выключаюць, што ёй прыйдзецца прыцягваць больш супрацоўнікаў да звышурочнай працы падчас маючых адбыцца на гэтым тыдні святаў, каб кампенсаваць наступствы землятрусу.

Акрамя гэтага, эвакуацыю на сваіх заводах арганізавалі вытворцы дысплэяў Innolux і AUO, а таксама трэці па велічыні ў свеце кантрактны чыпмэйкер United Microelectronics. Апошні прыпыніў частку вытворчага абсталявання, але збіраецца як мага хутчэй перазапусціць яго.

Тайвань призвал не взрывать заводы TSMC в случае нападения Китая
Тайвань призвал не взрывать заводы TSMC в случае нападения Китая
По теме
Тайвань призвал не взрывать заводы TSMC в случае нападения Китая
Тайваньскія чыпмэйкеры актыўна мігруюць з Кітая ў Японію
Тайваньскія чыпмэйкеры актыўна мігруюць з Кітая ў Японію
Па тэме
Тайваньскія чыпмэйкеры актыўна мігруюць з Кітая ў Японію

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.