Тайваньскія чыпмэйкеры актыўна мігруюць з Кітая ў Японію
Усё больш тайваньскіх паўправадніковых кампаній пашыраюць прысутнасць у Японіі, піша Reuters. Гэта адбываецца на фоне спробаў ЗША перашкодзіць развіваць і ўмацоўваць галіну Кітаю.
Усё больш тайваньскіх паўправадніковых кампаній пашыраюць прысутнасць у Японіі, піша Reuters. Гэта адбываецца на фоне спробаў ЗША перашкодзіць развіваць і ўмацоўваць галіну Кітаю.
Усё больш тайваньскіх паўправадніковых кампаній пашыраюць прысутнасць у Японіі, піша Reuters. Гэта адбываецца на фоне спробаў ЗША перашкодзіць развіваць і ўмацоўваць галіну Кітаю.
Напрыклад, у бесфабрычнага чыпмэйкера Alchip, які спецыялізуецца на інтэгральных схемах спецыяльнага прызначэння (ASIC), у 2022 годзе большасць R&D-інжынераў базавалася ў Кітаі. Але цяпер кампанія пераарыентуецца на іншыя краіны, многія пазіцыі — у Японіі. У Alchip пацвердзілі, што наймаюць там, а таксама ў ЗША і на Тайвані.
Reuters налічыў прынамсі дзевяць тайваньскіх паўправадніковых кампаній, якія за апошнія два гады пачалі або пашырылі дзейнасць у Японіі, і ўсё больш, паводле слоў крыніц выдання, збіраюцца зрабіць гэтак жа. Два гады таму офіс у Ёкагаме адкрыў распрацоўшчык чыпаў eMemory Technology і сцвярджае, што бізнэс тут ідзе вельмі паспяхова.
У 1980-х гадах доля Японіі на сусветным паўправадніковым рынку складала прыкладна 50%, але цяпер дасягае толькі 10%. Да падзення прывялі гандлёвыя войны з ЗША і ўзмацненне канкурэнтаў з Паўднёвай Карэі і Тайваня.
У апошнія гады ўлады Японіі накіроўваюць велізарныя сродкі на адраджэнне галіны. Акрамя значных субсідый чыпмэйкераў прыцягвае сюды спрыяльная экасістэма для вядзення дзейнасці, мінімальнае палітычнае ўмяшанне ў бізнэс і мясцовая культура працы.
У гэтую суботу свой першы завод на востраве Кюсю адкрые TSMC. Яна ўжо анансавала будаўніцтва другога завода ў Японіі. Частковую кампенсацыю на ўзвядзенне тут завода за $5,4 мрлд спрабуе атрымаць тайваньская кампанія Powerchip.
Global Unichip Corp — тайваньскі бесфабрычны распрацоўшчык ASIC і партнёр TSMC — таксама пашыраецца ў Японіі. Materials Analysis Technology, якая займаецца аналізам сыравіны і называе TSMC сваім найбуйнейшым кліентам, летась адкрыла новую лабараторыю на Кюсю. Завод у Японіі будуе Finesse Technology, яшчэ адзін ключавы пастаўшчык TSMC.
Эксперты лічаць, што найбліжэйшым часам трэнд на адхіленне паўправадніковых кампаній ад Кітая працягнецца. Але, на іх думку, у Японіі можа не хапіць кваліфікаваных кадраў, каб задаволіць іх запыт. Колькасць супрацоўнікаў у такіх кампаніях у краіне за апошнія два дзесяцігоддзі скарацілася на 20%.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.