На мытні патлумачылі, адкуль чарга на мяжы з Польшчай (там ужо больш за 2 тысячы аўта). Беларусы таксама вінаватыя

Мытны камітэт у сябе ў Telegram адпісаўся з нагоды велізарных чэргаў на пункце пропуску Брэст-Тэрэспаль — адзіным, які даступны для ўезду ў Польшчу з Беларусі легкавушкам. Паскардзіўся на польскіх памежнікаў і беларусаў.

5 каментарыяў

У пасце адзначаецца, што чэргі павялічыліся з-за «нерытмічнасці сумежных кантралюючых службаў у прыёме і падачы транспартных сродкаў, неабходнасці правядзення розных формаў мытнага кантролю, а таксама перыяду адпачынкаў».

Мытная служба зафіксавала павелічэнне правапарушэнняў пры перамяшчэнні грамадзянамі тавараў праз мяжу. За апошнія тры месяцы ва ўказаным пункце пропуску да адміністрацыйнай адказнасці па розных парушэннях прыцягнута больш за 1300 грамадзян, з якіх у 50 выпадках спрабавалі ўвезці тавары ў схованках. Штодня выяўляецца звыш 20 парушэнняў.

Таксама ўсё больш спробаў незаконна правезці забароненыя і абмежаваныя да перамяшчэння рэчывы. З пачатку красавіка спынена 12 злачынстваў, звязаных з увозам наркатычных і псіхатропных рэчываў. «З мэтай недапушчэння трансгранічнай злачыннасці» беларуская мытня нясе службу ва ўзмоцненым рэжыме і ўжывае розную сканавальную тэхніку.

Дзяржпагранкамітэт на днях заявіў, што іх калегі на польскім баку не выконваюць норму па пропуску транспарту. Па дадзеных ведамства, учора ўвечары выезду з Беларусі ў Польшчу ў гэтым пункце чакала 2035 легкавых аўто і 14 аўтобусаў.

На мяжы з Польшчай зноў намячаецца калапс
Па тэме
На мяжы з Польшчай зноў намячаецца калапс

Читать на dev.by