У выходныя беларусы на ўсялякі скуплялі валюту. Што яшчэ

Хтосьці ў стрэсе паспеў прыкупіць і правіянту, але без фанатызму.

22 каментарыяў

Пакуль у суботу краіны сачылі за перамяшчэннем калон ПВК «Вагнер», найбольш свядомыя грамадзяне паспелі заняць чаргу за валютай. Як паведамляюць dev.by, на выходных шмат у якіх абменніках Беларусі зніклі наяўныя долары і еўра. Што праўда, не татальна. У адных касах прадавалі толькі тую валюту, што здавалі людзі. У другіх дэфіцыту не было. Вось як шукалі грошы нашыя чытачы і ў цэлым (не) панікавалі. 

— Абышла ў Мінску ў суботу чатыры абменнікі і знайшла толькі 100 еўра. Па 3,29. Што здарылася, ніхто не тлумачыў. Проста казалі, што валюты няма. Але я змагла яшчэ зняць долары ў банкамаце БСБ.


— У суботу ў абменніках Салігорска, паводле слоў сваякоў, было пуста — ні долараў, ні еўра. Яны пераказалі грошы мне, і я пайшоў шукаць валюту ў Мінску. Абышоў усе абменнікі ў раёне Камароўкі — усюды пуста плюс чэргі. Усе падыходзяць, пытаюцца, ці ёсць валюта, уздыхаюць і ідуць далей. Такая лёгкая паніка ў людзей была.

У выніку я купіў долары праз інтэрнэт-банкінг па 3,02.


— Мая суседка абышла ў нядзелю пяць абменнікаў каля дома ў Пятроўшчыне і долараў нідзе не знайшла.

— Купляў долары па 2,995 і еўра па 3,22 у суботу ў Альфа-Банку ў цэнтры Мінска. Валюта была. Да касы стаяла чарга — чалавек 10. Быў мужчына, які шукаў долары без пячатак ці штосьці ў гэтым родзе. Яму сказалі, што такіх ужо няма. Я параіў схадзіць у іншы найбліжэйшы банк, але ён адказаў, што ўжо быў там да абеду і забраў апошнія.


— Купляў сёння, у панядзелак, 200 USD у Альфа-Банку ва Уруччы. Без праблем, без чэргаў. Курс быў 3.022.

А што куплялі яшчэ? Вядома, паліва і грэчку

— Пра выходныя і паніку. На ўсялякі выпадак заліў поўны бак у аўто і не лічу гэта «лішнім рухам». Выйшаў прыкладна той жа аб’ём, што заліваю на месяц, проста за адзін раз. Не, віз у нас няма, мы ў Гродне. Куды адсюль ехаць, калі прыпячэ? Думаю, «калі прыпячэ», візы не будуць граць аніякай ролі.

Зп у мяне не ў BYN, таму бегаць па абменніках сэнсу не было. А наконт прадуктаў вырашылі з жонкай не торгацца, бо амаль усё хутка псуецца, нават крупы ўлетку выдатна есць моль. 


— У суботу каля 16:00 у «Прыёры» на Каменнай Горцы купіў 300$. У цэлым ажыятажу не было. Пазней жонка сказала купіць яшчэ. Банк быў ужо закрыты, таму купіў 200$ па безнаяўным разліку і ўвечары зняў іх у банкамаце «Прыёра». Курс быў 3,05.

Не, мы не панікавалі. Проста на ўсялякі выпадак. Валюту купіў. Машынку заправіў. Рысу, грэчкі, макароны прытарыў і з пачуццём, што ад мяне больш нічога не залежыць, пайшоў піць піва і чытаць навіны.

Не, круп трохі купіў — па пачку ўсяго. Усё адно спатрэбіцца. А так у мяне ў склепе на дачы ад зімы запасы сур’ёзнейшыя: тушанка, макарона, соль, цукар, запалкі, ну і па дробязі. Неяк сядзелі ўсёй сям’ёй і абмяркоўвалі, што будзе далей, і вырашылі, што мінімальна перастрахавацца не зашкодзіць. Раней я б сам з такога парагатаў, а сёння гэта цалкам разумная перастрахоўка.


dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 210 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі.

У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў. 

Дапамагчы нам можна праз Patreon. 

З Беларусі — праз Donorbox.

І яшчэ крыптой, тут гаманцы.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.


Читать на dev.by