Пачаліся продажы «юбілейнай» PlayStation 5 Pro: ці варта купляць

З пачаткам продажаў мадыфікаванай кансолі PlayStation 5 Pro карыстальнікі спрачаюцца, ці варта купляць навінку, ці пачакаць выхаду новых эксклюзіваў і падзеннія цаны.

3 каментарыя

Sony афіцыйна запусціла продажы PlayStation 5 Pro. У ЗША кансоль каштуе $699, у Еўропе — €799. «Юбілейная» PlayStation 5 Pro 30th Anniversary Limited Edition каштуе $1000, а яе пастаўкі пачнуцца 21 лістапада.

PlayStation 5 Pro атрымала магутнейшы графічны працэсар на базе RDNA 2, які на 45% хутчэйшы, чым у базавай PS5. Кансоль абсталяваная SSD на 2 ТБ, што ўдвая больш за PS5. Да 16 ГБ GDDR6 дададзена 2 ГБ DDR5 для працы сістэмы. Таксама кансоль трохі змянілася вонкава і стала лягчэйшай — 3,1 кг.

Журналісты, якія пратэсціравалі PS5 Pro, адзначаюць, што графіка ў гульнях сапраўды стала лепшай. На старце продажаў графічныя паляпшэнні атрымаюць 55 гульняў, уключаючы Alan Wake 2, Baldur’s Gate 3, God Of War Ragnarök, Marvel’s Spider-Man 2 і Resident Evil 4 Remake. У гэтых гульнях з’явяцца дадатковыя графічныя рэжымы з вышэйшым фрэймрэйтам або палепшаным рэйтрэйсінгам.

Аднак паляпшэнні заўважныя не ва ўсіх гульнях. Дадатковыя графічныя налады і рэжымы атрымаюць толькі гульні з паметкай PS5 Pro Enhanced. У астатніх гульнях паляпшэнні будуць мінімальныя. Аналітыкі раяць набываць кансоль, калі вы хочаце атрымаць найлепшую графіку і прадукцыйнасць. У астатнім — базавая PS5 прапаноўвае добрыя суадносіны цаны і якасці і запускае ўсе тыя ж гульні.

В сеть утекли характеристики PlayStation 5 Pro перед стартом продаж
По теме
В сеть утекли характеристики PlayStation 5 Pro перед стартом продаж
Sony прадае адноўленыя PlayStation 5 па зніжаных цэнах
Па тэме
Sony прадае адноўленыя PlayStation 5 па зніжаных цэнах
Sony паказала PlayStation 5 Pro: усё пра новую кансоль
Па тэме
Sony паказала PlayStation 5 Pro: усё пра новую кансоль

Читать на dev.by