Нагуляліся? Фанаты Apple вяртаюць свае гарнітуры Vision Pro
Апошнія дні многія пакупнікі гарнітуры змяшанай рэальнасці Vision Pro спяшаюцца аднесці яе назад у краму — Apple дазваляе гэта зрабіць на працягу 14 дзён пасля пакупкі. Найчасцейшая прычына звязаная з дыскамфортам пры працяглым нашэнні, тлумачыць The Verge.
Апошнія дні многія пакупнікі гарнітуры змяшанай рэальнасці Vision Pro спяшаюцца аднесці яе назад у краму — Apple дазваляе гэта зрабіць на працягу 14 дзён пасля пакупкі. Найчасцейшая прычына звязаная з дыскамфортам пры працяглым нашэнні, тлумачыць The Verge.
Карыстальнікі скардзяцца, што дэвайс коштам $3500 выклікае ў іх галаўны боль і рухальную млоснасць. Таксама ёсць прэтэнзіі да масы гарнітуры і нагружанасці яе пярэдняй часткі.
Продакт-менеджар The Verge Паркер Арталані нават лічыць яе вінаватай у тым, што ў яго лопнуў сасуд у воку — і, здаецца, не толькі ён. Арталані прызнае, што ў выкарыстанні Vision Pro сапраўды чароўная, але насіць яе жудасна нязручна, нават калі нядоўга, праз цяжар і канструкцыю раменьчыка, якім яна замацоўваецца на галаве. Да таго ж яна занадта дарагая, а таму — адмова. Але ён гатовы абзавесціся асобнікам з наступных пакаленняў, калі распрацоўшчыкі выправяць «болькі» першага.
Автор публикации @parkerortolani
Посмотреть в Threads
Іншыя юзеры таксама кажуць, што Vision Pro — найкруцейшая тэхналогія, якую яны будзь-калі трымалі ў руках. Але ўсё роўна здаюць гарнітуру, бо праз 10 хвілін нашэння пачынае балець галава.
Для кагосьці праблема не толькі ў «жалезе». Карыстальнікі адзначаюць, што на дадзеным этапе гарнітура не дадае ім столькі прадукцыйнасці, каб гэта апраўдвала куплю, і для забавы яна патрэбная не ўсім. Кодзіць у ёй таксама непрактычна, а ад спробаў сфакусаваць позірк зноў жа пачынаюцца галаўныя болі. Камусьці, каб пераканацца ў бескарыснасці гаджата для сябе, хапае пары гадзін.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Некалькi разоў гуляў у Quest 3, спачатку ВАУ, але вельмi хутка ўкачвае i балiць галава. Мяне хапiла на 20 хвiлiн.
Valve Index - ~8 часов нонстоп в HL Alyx пролетели незаметно.
не удивлён. контента 0
Сколько там было контента для первых iPhone?
Но ведь айфон можно было использовать для многих целей и ничего не болело. А с очками не понятно что делать, кино в одиночестве смотреть?
Дык и очки тоже можно использовать для разных целей.
Еще одно мертворожденное решение. Годится лишь для того, чтобы обкатывать технологии.