Канчаткова. Падаходны падатак 13% для айцішнікаў ПВТ працягнулі да 2028 года
Гэта прадугледжана зменамі ў Падатковы кодэкс, якія ўступілі ў сілу ад студзеня 2025 года.
Згодна з дакументам, «ад 1 студзеня 2025 года да 1 студзеня 2028 года даходы фізічных асоб, атрыманыя на працягу каляндарнага года па працоўных дамовах ад рэзідэнтаў Парка высокіх тэхналогій, абкладаюцца падаходным падаткам з фізічных асоб па стаўцы 13%».
Ільготу па падаходным падатку для супрацоўнікаў кампаній-рэзідэнтаў ПВТ скасавалі яшчэ ў 2021 годзе. Стаўку падатку павысілі ад 9% да 13%, каб «выраўнаваць канкурэнцыю і аднавіць сацыяльную справядлівасць», заяўляў міністр падаткаў і збораў Беларусі Сяргей Налівайка.
Паводле яго слоў, айцішнікі маюць плаціць падаткі па такой жа стаўцы, што працаўнікі сельскай гаспадаркі, прамысловых прадпрыемстваў і бюджэтнай сферы.
Першапачаткова 13%-ую стаўку падаходнага падатку ўвялі на два гады — ад 1 студзеня 2021 года да 1 студзеня 2023 года. Потым працягнулі яшчэ на два гады. Цяпер працягнулі адразу на тры гады.
Читать на dev.by