У Беларусі ўвядуць падатак на звышпрыбыткі. Айцішнікі ў групе рызыкі

У Беларусі плануецца ўвесці падатак на звышпрыбыткі. Навіна закране тых, хто зарабляе на год больш за 200 тысяч рублёў. Гэта прадугледжана праектам Падатковага кодэкса, які быў апублікаваны на pravo.by.

Паглядзелі, колькі айцішнікаў можа закрануць новы падатак на багацце.

83 каментарыя

Згодна з законапраектам, калі сукупны даход за каляндарны год складзе больш за 200 тысяч рублёў, то з сумы перавышэння прыйдзецца заплаціць падатак у памеры 25% замест цяперашніх 13%. Гаворка аб даходах ад дывідэндаў, па працоўных дамовах, а таксама па грамадзянска-прававых дамовах, «прадметам якіх з’яўляецца выкананне работ, аказанне паслуг і стварэнне аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці», гаворыцца ў дакуменце.

Каб трапіць на павышаны падатак, штомесячны даход мае быць большым за 16 667 рублёў, або большым за 4960 долараў (паводле бягучага курса Нацбанка).

Паводле даных нашага апошняга анкетавання аб заробках айцішнікаў, каля 3,5% удзельнікаў анкетавання, якія працуюць на кампаніі ў Беларусі, пазначылі, што зарабляюць на месяц ад 5 тысяч долараў і вышэй.

Паводле апошніх звестак Белстата, у Беларусі ў сектары ІКТ каля 11%, або 6,6+ тысячы, работнікаў зарабляюць больш за 10 тысяч рублёў. Амаль усе з іх — айцішнікі. Колькі з іх зарабляе больш за 200 тысяч на год, невядома. Але ўсе яны ў групе рызыкі з улікам чаканага далейшага росту курса долара і еўра, да якіх прывязаная зарплата ў многіх айцішнікаў. Шмат у чым праз рост курса валют айцішнікаў з заробкам 10+ тысяч рублёў за апошнія паўгода стала больш на 20%.

Чаму ў Беларусі раптам стала больш «багатых» айцішнікаў? Спыталі ў наймальнікаў
Па тэме
Чаму ў Беларусі раптам стала больш «багатых» айцішнікаў? Спыталі ў наймальнікаў
Параўналі медыянны заробак айцішнікаў у Беларусі, Польшчы, Грузіі і Літве (чэрвень 2023)
Па тэме
Параўналі медыянны заробак айцішнікаў у Беларусі, Польшчы, Грузіі і Літве (чэрвень 2023)

Читать на dev.by