NASA і Boeing запусцілі першы Starliner з астранаўтамі на борце
Цяперашняя місія Crew Flight Test — сумесны праект кампаніі Boeing і NASA. Ракета-носьбіт Atlas V з караблём Starliner паспяхова стартавала з касмадрома ў Фларыдзе.

Мэта праекта — стварэнне пілатаванага карабля, прыдатнага для дастаўкі астранаўтаў на Міжнародную касмічную станцыю. Экіпаж місіі складаецца з двух астранаўтаў NASA Бутча Уілмара і Суніты Уільямс. Восем дзён астранаўты правядуць на МКС, затым яны вернуцца на Зямлю на караблі Starliner.
Місія неаднаразова адкладалася праз тэхнічныя непаладкі. Апошняя спроба адбылася 1 чэрвеня. Старт 5 чэрвеня прайшоў без праблем, пасля аддзялення першай ступені карабель працягнуў рух да арбітальнай станцыі. Раней кампанія SpaceX ужо правяла восем місій, у рамках якіх на МКС дастаўляліся астранаўты.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.