NASA разгарнула ў космасе гіганцкі сонечны ветразь
Касмічнае агенцтва здолела запусціць сістэму Advanced Composite Solar Sail — апарат выкарыстоўвае для руху толькі энергію фатонаў.

Інжынеры сутыкнуліся з праблемай, калі разгортвалі гіганцкі касмічны ветразь. Праз нечакана высокія токі місію прыйшлося прыпыніць. З другой спробы каманда паспяхова разгарнула ветразь, які цяпер займае плошчу 80 квадратных метраў — гэта палова тэніснага корта.
Такі вялікі ветразь патрэбны, каб стварыць дастатковую цягу для падтрымання і змянення арбіты апарата. Гэтая тэхналогія можа быць выкарыстаная для недарагіх касмічных падарожжаў на далёкія адлегласці: апарат выкарыстоўвае толькі энергію сонечных фатонаў.
Ветразь знаходзіцца на вышыні, якая прыкладна ў два разы перавышае вышыню МКС. Апарат абсталяваны чатырма камерамі, якія заснялі працэс разгортвання. Інжынеры абяцалі апублікаваць панарамныя кадры 4 верасня.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.