NASDAQ правядзе дэлістынг акцый «Яндэкса», іншых расійскіх кампаній

Амерыканская фондавая біржа NASDAQ плануе правесці дэлістынг каштоўных папер шэрагу расійскіх кампаній, піша «Камерсант». Гаворка вядзецца пра «Яндэкс», маркетплэйс Ozon, фінансавую кампанію Qiwi і найбуйнейшую расійскую платформу пошуку працы і персаналу HeadHunter.

1 каментарый

Гандлёвая пляцоўка апавясціла кампаніі, што іх акцыі будуць выключаныя з лістынгу ад 24 сакавіка, калі яны не абскардзяць пастановы.

«Яндэкс» атрымаў апавяшчэнне пра планы па дэлістынгу акцый класа А і найбліжэйшым часам падасць апеляцыю ў NASDAQ. У кампаніі заявілі, што магчымы дэлістынг ніяк не паўплывае на яе аперацыйную дзейнасць. Сэрвісы будуць працаваць як і раней, «разлікі з партнёрамі працягнуць выконвацца своечасова і ў поўным аб’ёме». Акцыі «Яндэкса» ў любым выпадку працягнуць таргавацца на Масбіржы. Кампанія лічыць, што для інвестараў нічога не зменіцца, таргі будуць ісці ў звычайным рэжыме.

Ozon вывучае працэс абскарджання дэлістынгу. Там таксама адзначылі, што пры любым развіцці падзей рашэнне пра дэлістынг ніяк не ўплывае на аперацыйную дзейнасць кампаніі і не парушае яе фінансавай устойлівасці. Кампанія падкрэсліла, што заўсёды выконвала ўсе патрабаванні NASDAQ і не знаходзіцца пад санкцыямі.

NASDAQ прыпыніла таргі акцыямі кампаній з асноўным бізнэсам у Расіі пры канцы лютага 2022 года пасля ўварвання Расіі ва Украіну.

Акции технокомпаний переживают худший период со времён пузыря доткомов
По теме
Акции технокомпаний переживают худший период со времён пузыря доткомов
Россияне массово гуглят, как уехать из страны и сломать руку
По теме
Россияне массово гуглят, как уехать из страны и сломать руку
Банки Вьетнама, Казахстана, Армении массово отказываются принимать карты «Мир»
По теме
Банки Вьетнама, Казахстана, Армении массово отказываются принимать карты «Мир»
ИТ-стартапы в России теряют интерес, инвестиции упали в 10+ раз
По теме
ИТ-стартапы в России теряют интерес, инвестиции упали в 10+ раз

Читать на dev.by