Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Стала вядома, хто, хутчэй за ўсё, стане новым генеральным дырэктарам Apple

У Apple набліжаюцца маштабныя змены ў топ-менеджменце, піша журналіст Bloomberg Марк Гурман. Ён таксама назваў галоўнага кандыдата на пасаду гендырэктара кампаніі пасля сыходу Ціма Кука — ім можа стаць кіраўнік хардвернага напрамку Джон Тэрнус.

Пакінуць каментарый

Тэрнус стаў старшым віцэ-прэзідэнтам Apple у 2021 годзе і з тых часоў яго паўнамоцтвы пашырыліся. Сёння ён актыўна ўдзельнічае ў фарміраванні прадуктовых стратэгій, а не толькі ў інжынерных рашэннях.

Тэрнусу 50 гадоў — столькі ж было Куку, калі ён узначаліў кампанію. Гэта дае Apple шанс на доўгатэрміновую стабільнасць, акрамя таго, кампаніі патрэбен хутчэй «тэхнар», чым спецыяліст па продажах, якім быў Стыў Джобс. Пры Куку Apple значна вырасла, але так і не здолела замацавацца ў новых тэхналагічных катэгорыях, напрыклад у змешанай рэальнасці, штучным інтэлекце, тэхналогіях разумнага дома і беспілотніках.

Тэрнус валодае харызмай, карыстаецца даверам каманды і Кука, а таксама стаў публічным тварам Apple. І кампанія ўсё актыўней выводзіць яго на першы план: нядаўна менавіта Тэрнус прэзентаваў iPhone Air — першы сур’ёзны рэдызайн смартфона за апошнія гады. Ён жа адкрываў краму ў Лондане пры запуску iPhone 17.

Кук, якому ў наступным месяцы споўніцца 65 гадоў, па-ранейшаму ўцягнуты ў працу — нядаўна ён вярнуўся з турнэ па ЗША, Вялікабрытаніі і Японіі, але ўнутры кампаніі ўсё менш сумневаў, што наступным CEO Apple стане Тэрнус, адзначае Гурман. У выпадку адстаўкі Кук, хутчэй за ўсё, застанецца ў кампаніі — напрыклад, у ролі старшыні рады дырэктараў. Такі шлях абралі Джэф Безас, Лары Элісан, Біл Гейтс і Рыд Хасцінгс.

Апошнія гадоў дзесяць кіраўніцтва Apple заставалася на дзіва стабільным для кампаніі такога маштабу. Былі гучныя сыходы — у 2019 годзе кампанію пакінулі галоўны дызайнер Джоні Айв і кіраўнік рознічнага аддзела Анджэла Арэндтс, але Кук здолеў утрымаць ключавых менеджараў. Філ Шылер пайшоў з пазіцыі топ-менеджара па маркетынгу ў 2020 годзе, але працягвае курыраваць App Store і прадуктовыя прэзентацыі. Лука Маэстры працягнуў кантраляваць нерухомасць і інфармацыйныя сістэмы пасля сыходу з пасады фіндырэктара ў мінулым годзе.

Аднак аперацыйны дырэктар Джэф Уільямс, якога доўгі час называлі пераемнікам Кука, летам перадаў свае абавязкі і рыхтуецца пакінуць кампанію да канца года. Ёсць сумневы наконт кіраўніка ШІ-напрамку Джона Джанандрэа, каманда якога дапусціла памылкі пры запуску Apple Intelligence і абнаўленняў Siri. Джанандрэа пакуль застаецца на месцы, але частку паўнамоцтваў ён ужо страціў. Некаторы час у якасці патэнцыйнага пераемніка разглядаўся кіраўнік распрацоўкі Vision Pro і цяперашні куратар Siri Майк Рокуэл. Але зараз кампанія шукае новых ШІ-кіраўнікоў на баку, напрыклад сярод топ-менеджараў Meta.

Будучыню па-за кампаніяй разглядае Джоні Сроўджы, які ўзначальвае распрацоўку працэсараў і іншых апаратных тэхналогій. Аб выйсці на пенсію задумваецца Ліза Джэксан, якая адказвае за дзяржузаемадзеянне, экалагічныя і сацыяльныя ініцыятывы Apple.

Apple стварыла канкурэнта ChatGPT але трымае ў сакрэце
Apple стварыла канкурэнта ChatGPT, але трымае ў сакрэце
Па тэме
Apple стварыла канкурэнта ChatGPT, але трымае ў сакрэце
6 кніг якія паўплывалі на кіраўніка Apple Ціма Кука
6 кніг, якія паўплывалі на кіраўніка Apple Ціма Кука
Па тэме
6 кніг, якія паўплывалі на кіраўніка Apple Ціма Кука
Чытайце таксама
Apple показала iPhone 14 и сразу несколько Apple Watch. Главное
Apple показала iPhone 14 и сразу несколько Apple Watch. Главное
Apple показала iPhone 14 и сразу несколько Apple Watch. Главное
Что мы знаем об iPhone 14 и чего ожидать от презентации
Что мы знаем об iPhone 14 и чего ожидать от презентации
Что мы знаем об iPhone 14 и чего ожидать от презентации
1 каментарый
Apple Watch спас жизнь британцу: гаджет показал, что его сердце останавливалось 138 раз за 48 часов
Apple Watch спас жизнь британцу: гаджет показал, что его сердце останавливалось 138 раз за 48 часов
Apple Watch спас жизнь британцу: гаджет показал, что его сердце останавливалось 138 раз за 48 часов
Bloomberg: Apple представит новые наушники AirPods Pro 2
Bloomberg: Apple представит новые наушники AirPods Pro 2
Bloomberg: Apple представит новые наушники AirPods Pro 2

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

Комментариев пока нет.