Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Не галюцынуй»: тэсціроўшчыкі знайшлі падказкі Apple для свайго АІ

Карыстальнікі знайшлі падказкі стваральнікаў Apple Intelligence, якія маюць дапамагчы АІ справіцца з тыповымі для тэхналогіі праблемамі.

1 каментарый

Тэсціроўшчыкі бэта-версіі macOS Sequoia выявілі 29 тэкставых файлаў JSON, у якіх утрымліваюцца сістэмныя падказкі. Іх фармулёўкі маюць дапамагчы АІ Apple Intelligence справіцца з запытамі карыстальнікаў. Выяўленыя файлы даюць магчымасць вывучыць інструкцыі кампаніі для кантролю адказаў АІ. У далейшым па падказках можна будзе адсачыць змяненне ў падыходзе Apple да свайго прадукту.

Напрыклад, адная з падказак абвяшчае: «Вы — карысны памочнік па складанні паштовых паведамленняў і можаце дапамагчы ў вызначэнні актуальных пытанняў у атрыманым лісце і скласці кароткі адказ». У іншых падказках ёсць указанні, як фармуляваць адказы АІ. Таксама распрацоўшчыкі прадугледзелі промпты, якія маюць прадухіліць з’яўленне так званых «галюцынацый» АІ. Напрыклад, ёсць промпты з фразамі «Не галюцынуй» і «Не выдумляй».

Паводле даных інсайдараў, функцыі Apple Intelligence стануць даступнымі гэтай восенню, аднак яны не ўвойдуць у першапачатковыя рэлізы iOS 18, iPadOS 18 і macOS 15. На ранніх этапах будуць даступныя транскрыпцыя званкоў і галасавой пошты, рэзюмаванне тэкстаў. Дадатковыя функцыі, такія як новая версія Siri, з’явяцца ў 2025 годзе.

Apple палічыла за лепшае трэніраваць AI на чыпах Google, а не Nvidia
Apple палічыла за лепшае трэніраваць AI на чыпах Google, а не Nvidia
Па тэме
Apple палічыла за лепшае трэніраваць AI на чыпах Google, а не Nvidia
Цукерберг прошёлся по Apple: надоело играть по её правилам
Цукерберг прошёлся по Apple: надоело играть по её правилам
По теме
Цукерберг прошёлся по Apple: надоело играть по её правилам
Apple заявіла што не выкарыстоўвала ролікаў Youtube для стварэння Apple Intelligence
Apple заявіла, што не выкарыстоўвала ролікаў Youtube для стварэння Apple Intelligence
Па тэме
Apple заявіла, што не выкарыстоўвала ролікаў Youtube для стварэння Apple Intelligence

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

интересно начнется после того, когда веселые люди поменяют подсказки.