Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Нечакана скончыліся грошы». Экс-супрацоўнік Teslasuit пра закрыццё мінскага офіса

У чэрвені VRTEK (Teslasuit) — вядомы распрацоўшчык унікальнага VR-касцюма — пачаў працэс ліквідацыі юрыдычнай асобы ў Беларусі. Экс-супрацоўнік кампаніі падзяліўся з dev.by некаторымі падрабязнасцямі закрыцця офіса ў Мінску. 

Пакінуць каментарый

У чэрвені VRTEK (Teslasuit) — вядомы распрацоўшчык унікальнага VR-касцюма — пачаў працэс ліквідацыі юрыдычнай асобы ў Беларусі. Экс-супрацоўнік кампаніі падзяліўся з dev.by некаторымі падрабязнасцямі закрыцця офіса ў Мінску. 

Паводле слоў экс-працаніка, офіс, па сутнасці, перастаў працаваць яшчэ летась праз фінансавыя праблемы.

— У лютым мінулага года ў кампаніі нечакана скончыліся грошы на заробкі. Не змаглі своечасова знайсці інвестараў. Пасля гэтага супрацоўнікаў мінскага офіса перавялі на 0,5 стаўкі. У цэлым узровень лаяльнасці супрацоўнікаў быў высокі, хоць раней ужо бывалі падобныя сітуацыі. Усе чакалі, што скарачэнне заробкаў зноў будзе часовай мерай. Але ўжо ў маі частка каманды ўзяла адпачынак за свой кошт, а некаторыя працаўнікі звольніліся. Ці выплацілі ўсім даўгі па заробках, я не ведаю, бо ў кожнага былі «індывідуальна-сямейныя ўмовы». Ведаю, што некаторыя забіралі карпаратыўную тэхніку.

У Teslasuit ёсць уласная вытворчасць у Брэсце — «ВРТЭК Прадакшан». Яна яшчэ не пачынала працэсу ліквідацыі.

Суразмоўца сцвярджае, што прадпрыемства «ўвайшло ў прастой яшчэ раней за мінскі офіс». Але, паводле яго слоў, на базе брэсцкага офіса патэнцыйна можна было б адкрыць штосьці іншае. Там знаходзілася вельмі тэхналагічная вытворчасць з вялікай колькасцю абсталявання.

Паводле звестак экс-супрацоўніка, у студзені мінулага года ў мінскім офісе працавала каля 70-80 чалавек: «на момант майго сыходу ўсё рабілася ў звычайным рэжыме: касцюмы, пальчаткі, софт». Цяпер многія з яго былых калег працуюць у кампаніях X-labs і BCSPORTS.

На сайце BCSPORTS пазначана, што кампанія стварае «ўласную лабараторыю, якая будзе распрацоўваць і тэсціраваць найлепшае VR-абсталяванне». Адная з распрацовак кампаніі — футбольная форма «ўласнага дызайну з тактыльнай зваротнай сувяззю і біяметрычным счытваннем».

X-labs была зарэгістраваная ў Мінску ў жніўні мінулага года. У профілі X-labs у лінкедзіне пазначана, што кампанія «распрацоўвае софт для розных напрамкаў бізнэсу ад штучнага інтэлекту і пашыранай рэальнасці да спорту». Больш за 200 чалавек пазначылі, што з’яўляюцца супрацоўнікамі кампаніі, большасць з іх нібыта працуе ў Беларусі.

У ліпені гэтага года кампанія стала рэзідэнтам ПВТ. X-labs зоймецца рэалізацыяй праекта па стварэнні «ўнікальных, функцыянальных і эстэтычна прывабных архітэктурных рашэнняў з выкарыстаннем уласных алгарытмаў штучнага інтэлекту».

Apalon ликвидирует юрлицо в Беларуси
Apalon ликвидирует юрлицо в Беларуси
По теме
Apalon ликвидирует юрлицо в Беларуси
Вядомы вытворца оптыкі збіраецца прадаць бізнэс і сысці з Беларусі
Вядомы вытворца оптыкі збіраецца прадаць бізнэс і сысці з Беларусі
Па тэме
Вядомы вытворца оптыкі збіраецца прадаць бізнэс і сысці з Беларусі
Ещё 10+ бизнесов которые закрыли офисы в Беларуси в 2024
Ещё 10+ бизнесов, которые закрыли офисы в Беларуси в 2024
По теме
Ещё 10+ бизнесов, которые закрыли офисы в Беларуси в 2024

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.