«Не ў самым простым стане». Як змянілася рыторыка ўладаў вакол ІТ і ПВТ

Магчыма, упершыню ўлада Беларусі адкрыта прызнала праблемы ў ІТ-галіне і ПВТ.

53 каментарыя

Пасля нарады ў Лукашэнкі наконт ПВТ пра стан ІТ-галіны выказаўся дырэктар адміністрацыі ПВТ Усевалад Янчэўскі. Калі коратка: з усіх бакоў праблемы, але ёсць перспектывы для паспяховай працы на азіяцкіх рынках.  

— Беларуская ІТ-сфера знаходзіцца не ў самым простым стане, — падае яго словы БЕЛТА, — бо, з аднаго боку, зразумелыя ўсім рызыкі, выклікі, праблемы, звязаныя з агульнай сітуацыяй вакол нашай краіны. Тут рэчы непрыемныя, але цалкам відавочныя, бо на краіну і ІТ-сектар ціснуць, і гэта стварае шматлікія праблемы. З іншага боку, у глабальнай ІТ-сферы таксама ёсць крызіс, — абмаляваў агульны фон кіраўнік ПВТ. — Ёсць велізарнае падзенне капіталізацыі многіх кампаній, ёсць вялікія скарачэнні нават у ІТ-карпарацыях і гэтак далей.

Думку пра тое, што ў ІТ-галіны праблемы, ПВТ «хочуць задушыць эканамічна», агучыў і Лукашэнка. Такія ацэнкі прыкметна адрозніваюцца ад тых, што дзяржава дэкларавала раней. Раней яны былі значна больш аптымістычнымі. dev.by згадаў словы прадстаўнікоў дзяржавы пра ПВТ за апошні год. 

«Чуткі пра смерць ІТ-сферы ў Беларусі моцна перабольшаныя»

Раман Галоўчанка, 25 мая 2022 года:

— Колькі было крыкаў пра канец ІТ, шуму, што нібыта з’язджаюць усе! Так, некаторыя людзі перамяшчаюцца, мы нікога за руку не трымаем, хтосьці лічыць, што яму камфортней працаваць з іншага месца, калі ласка.

Пры гэтым у нас у першым квартале прырасла валавая дабаўленая вартасць у такой сферы паслуг, як ІКТ (Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі. — Заўв. dev.by). Рэальны заробак у ІТ павялічыўся практычна на 2,5%. Выраслі інвестыцыі ў гэтую сферу. Лічбы — рэч упартая, іх можна падтасоўваць, выцягваць адную лічбу, але мы ва ўрадзе бачым поўную карціну. Так што чуткі пра смерць ІТ-сферы ў Беларусі моцна перабольшаныя.

«Я не чакаў. За тры кварталы экспарт парка наблізіўся да $2 млрд»

Аляксандр Лукашэнка, 17 лістапада 2022 года:

— Я не чакаў. За тры кварталы — 9 месяцаў гэтага года — экспарт парка наблізіўся да $2 млрд. Я гэтага не чакаў. Я думаў, вы там ужо разбегліся па закутках планеты. Трохі гэта менш, чым летась. Але, тым не менш, гэта высокі ўзровень. Але гэта тры кварталы. Год — чатыры кварталы. Паглядзім, як вы спрацуе ў чацвёртым квартале.

<…> Шмат хто вярнуўся назад. Паспрабавалі замежжа на зуб і зразумелі, што ў краіне, дзе нарадзіўся, там ты мусіш і прыгадзіцца. Гэта добрыя тэндэнцыі. Новыя рэзідэнты рэгіструюцца, свае ІТ-прадукты ствараюць, асвойваюць новыя рынкі.

«Праграмісты-рэлаканты пры найменшай магчымасці вяртаюцца ў Беларусь»

Намеснік дырэктара ПВТ Кірыл Залескі, 5 студзеня 2023:

— Цяпер мы бачым надта выразную тэндэнцыю, што пры ўсіх вымушаных перасоўваннях нашых праграмістаў па-за межы краіны большасць з іх пры найменшай жа магчымасці вяртаецца на радзіму. Тут у іх дом, тут у іх годны ўзровень жыцця, адукацыі, медыцынскага абслугоўвання і гэтак далей.

Я не знаю ніводнага айцішніка, які з задавальненнем з’язджаў бы з краіны. Упэўнены, што ўсе яны пры першай жа магчымасці рана ці позна вернуцца дадому.


Месца для аптымізму застаецца і цяпер, лічаць у ПВТ. Так, нагадаўшы пра досвед ІТ-кампаній на амерыканскім і еўрапейскім рынках, Усевалад Янчэўскі акрэсліў новыя перспектывы ПВТ на новых рынках.

— Думаю, што і на новыя азіяцкія рынкі нашыя кампаніі будуць заходзіць паспяхова, бо маюць досвед працы ў такіх самых жорсткіх і цяжкіх умовах, — сказаў ён.


Вы дачыталі гэты матэрыял да канца. Калі вы тут апынуліся, значыць, хутчэй за ўсё, вас штосьці зачапіла. Выдаткуйце яшчэ 30 секунд, калі ласка.  

Беларускае ІТ нельга ўявіць без dev.by.

Мы ўжо амаль 15 гадоў робім важныя і сумленныя матэрыялы, дапамагаем кожнаму з вас дзяліцца прафесійным досведам і думкамі, робім беларускую версію. Мы радаваліся поспехам індустрыі разам, звярталі ўвагу на несправядлівасць, даем слова кожнаму.

Сёння рэдакцыя dev.by — каманда аддаленых беларусаў з 10 чалавек. Яшчэ ў нас ёсць менеджмент, бэкофіс і, вядома, тэхнічныя спецыялісты. У нас 600+ тысяч чытачоў штомесяц і дзясяткі тысяч у тэлеграм-каналах і сацыяльных сетках. Мы выпускаем 300+ навін і вялікіх тэкстаў, накшталт таго, што вы толькі што чыталі. Усе беларускія медыя цытуюць dev.by.

Ва ўсіх цёмныя часы. І мы ідзем праз ідэальны шторм разам з кам’юніці. Нашыя рэкламныя даходы, якія былі крыніцай фінансавання рэдакцыі, скараціліся ў некалькі разоў.

Пры гэтым мы ўпэўненыя, што тым больш важна працягваць заставацца месцам сустрэчы беларускай ІТ-супольнасці — усіх, хто застаецца і з’язджае.

Вы можаце нам дапамагчы. Пры канцы мінулага года мы запусцілі падпісную кампанію — пачалі збіраць данаты ад чытачоў. Мы хочам у 2023 сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў. Цяпер іх 170.

Дапамагчы нам можна праз Patreon. 

З Беларусі — праз Donorbox.

І яшчэ крыптой, тут гаманцы.

Цяпер сярэдні чэк — каля 10$, але мы радыя любой суме. Штомесячныя плацяжы робяць нашыя планы больш прадказальнымі, але вы самі глядзіце, як вам зручна :)

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

«Нестандартны падыход». У Лукашэнкі абмяркоўваюць праекты ўказаў пра ПВТ
Па тэме
«Нестандартны падыход». У Лукашэнкі абмяркоўваюць праекты ўказаў пра ПВТ
Лукашэнка: «ПВТ трэба жорстка варухнуць»
Па тэме
Лукашэнка: «ПВТ трэба жорстка варухнуць»
Юрый Мельнічак чамусьці знік з «дошкі гонару» ПВТ
Па тэме
Юрый Мельнічак чамусьці знік з «дошкі гонару» ПВТ

Читать на dev.by