Некалькі краін разбурылі інфраструктуру хакерскай групоўкі LockBit

Праваахоўныя органы ЗША, Еўропы, Аўстраліі і Японіі правялі сумесную аперацыю «Хронас», у часе якой была ўзламаная частка рэсурсаў, якія належаць хакерскай групоўцы LockBit.

Пакінуць каментарый

На сайце групоўкі з’явілася паведамленне пра ўзлом. У аперацыі ўдзельнічалі супрацоўнікі Нацыянальнага агенцтва па барацьбе са злачыннасцю Вялікабрытаніі (NCA), ФБР ЗША, Еўрапола, а таксама ведамстваў Францыі, Японіі, Швейцарыі, Канады, Аўстраліі, Швецыі, Нідэрландаў, Фінляндыі і Германіі. У паведамленні пазначана, што аперацыя ўсё яшчэ працягваецца.

Паведамленне на сайце групоўкі. Крыніца: TechCrunch.

Праваахоўнікі атакавалі толькі рэсурсы на мове PHP, рэзервовыя серверы групоўкі засталіся некранутымі і працягнулі працаваць у штатным рэжыме. Для ўзлому хакерскіх рэсурсаў была выкарыстаная ўразлівасць CVE-2023-3824 у мове PHP, заявілі хакеры. Паводле непацверджаных даных, агентам удалося атрымаць зыходны код, падрабязнасці пра ахвяраў нападаў, атрыманыя вымагальнікамі сумы, журналы чатаў і многае іншае.

LockBit адказная за распрацоўку аднайменнага віруса-вымагальніка. Упершыню яго выявілі ў 2020 годзе. Ён пачаў распаўсюджвацца з рускамоўных форумаў кіберзлачынцаў, што дало падставу лічыць групоўку расійскай. Аднак самі хакеры заяўлялі, што групоўка «размяшчаецца ў Нідэрландах, зусім апалітычная і зацікаўленая толькі ў грошах».

У ЗША праграма ўразіла рэсурсы больш за 1700 арганізацый практычна ва ўсіх галінах. У Вялікабрытаніі LockBit пабіў рэсурсы брытанскай каралеўскай пошты. Ахвярамі хакераў стала кампанія Boeing, чые ўнутраныя дакументы трапілі ў адкрыты доступ.

Microsoft заявіла, што расійскія хакеры ўзламалі пошту кіраўніцтва кампаніі
Па тэме
Microsoft заявіла, што расійскія хакеры ўзламалі пошту кіраўніцтва кампаніі
Украінскія хакеры заявілі, што злілі даныя больш як 38 млн кліентаў Альфа-банка
Па тэме
Украінскія хакеры заявілі, што злілі даныя больш як 38 млн кліентаў Альфа-банка
Хакеры взломали айфоны десятков сотрудников «Лаборатории Касперского»
По теме
Хакеры взломали айфоны десятков сотрудников «Лаборатории Касперского»

Читать на dev.by