Нямецкія сілавікі ўзламалі Tor
Нямецкія праваахоўныя органы на працягу некалькіх месяцаў адсочвалі серверы Tor, каб знайсці асобных карыстальнікаў ценявой сеткі.
Паводле звестак ARD, сілавікі ідэнтыфікавалі сервер хакерскай групоўкі Vanir Locker. Раней хакеры прыгразілі апублікаваць звесткі, выкрадзеныя ў часе адной са сваіх апошніх акцый. Спецыялістам удалося вызначыць месца знаходжання сервера з дапамогай метаду часавага аналізу.
Гэты метад дазваляе выявіць, як звязаныя падключэнні да сеткі Tor і лакальныя падключэнні да інтэрнэту. Такім чынам можна адсачыць вузлы Tor і перахапіць кантроль над адрасам рэсурсу. Нямецкія праваахоўнікі перанакіравалі яго на сваю старонку, каб не дапусціць публікацыі выкрадзеных звестак.
У выніку аперацыі былі паспяхова ідэнтыфікаваныя чацвёра асоб. Адміністрацыя Tor пацвердзіла, што праваахоўным органам Германіі ўдалося пазбавіць ананімнасці некалькіх кіберзлачынцаў, але запэўніла, што большасць карыстальнікаў сеткі застаецца ананімнай.
Читать на dev.by