Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Нямецкі софтверны распрацоўшчык SAP скарачае 3 тысячы супрацоўнікаў

Нямецкі распрацоўшчык софту SAP правядзе рэструктурызацыю, у рамках якой сёлета скароціць 2,5% персаналу, піша Bloomberg.

Пакінуць каментарый
Нямецкі софтверны распрацоўшчык SAP скарачае 3 тысячы супрацоўнікаў

Нямецкі распрацоўшчык софту SAP правядзе рэструктурызацыю, у рамках якой сёлета скароціць 2,5% персаналу, піша Bloomberg.

Звальненні закрануць каля 3 тысяч супрацоўнікаў ІТ-гіганта і дазволяць знізіць выдаткі. Таксама SAP прадасць астатнюю долю ў кампаніі па кіраванні спажывецкім досведам Qualtrics.

Фінансавы дырэктар SAP Лука Мучыч адзначыў, што працэс зойме час, а эканомія будзе больш адчувацца ў 2024 годзе.

Кампанія аргументуе рэарганізацыю і продаж Qualtrics неабходнасцю засяродзіцца на сваім ключавым бізнэсе — воблачных паслугах. Летась менавіта ён стаў асноўнай крыніцай даходаў для SAP.

Паводле ацэнак SAP, рэструктурызацыя абыдзецца ёй у €250-300 млн, большая частка выдаткаў прыпадзе на першы квартал 2023 года. У выніку ў 2024-м плануецца зэканоміць €300-350 млн.

IBM скарачае 4 тысячы супрацоўнікаў
IBM скарачае 4 тысячы супрацоўнікаў
Па тэме
IBM скарачае 4 тысячы супрацоўнікаў
Уплывовы інвестар Google запатрабаваў скараціць яшчэ 30 тысяч чалавек
Уплывовы інвестар Google запатрабаваў скараціць яшчэ 30 тысяч чалавек
Па тэме
Уплывовы інвестар Google запатрабаваў скараціць яшчэ 30 тысяч чалавек

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.