Уплывовы інвестар Google запатрабаваў скараціць яшчэ 30 тысяч чалавек
У адкрытым лісце да гендырэктара Google і мацярынскага холдынга Alphabet Сундара Пічаі заснавальнік і кіраўнік хэдж-фондам The Children’s Investment Fund Management Крыстафер Хон адзначыў, што задаволены тым, што кампанія штосьці робіць для балансавання выдаткаў. Аднак ён лічыць, што 12 тысяч супрацоўнікаў, пра скарачэнне якіх Google абвясціла ў сярэдзіне месяца, недастаткова.

«Рашэнне скараціць 12 тысяч працоўных месцаў — гэта крок у правільным кірунку, але ён нават не кампенсуе занадта хуткага росту штату ў 2022 годзе. У далейшым кіраўніцтву прыйдзецца пайсці далей», — сцвярджае брытанскі мільярдэр.
На яго думку, кампанія мае паменшыць колькасць супрацоўнікаў да ўзроўню 2021 года — 150 тысяч чалавек, то-бок у цэлым скараціць штат на 20%. Гэта азначае звольніць прыкладна 28 тысяч чалавек у дадатак да тых 12 тысяч, якія ўжо пазбавіліся працы ў Google, адзначае SFGate.
Акрамя гэтага, Хон лічыць, што кіраўніцтва Google мае перагледзець «раздзьмутыя заробкі» супрацоўнікаў. Ён аргументуе гэта тым, што «заробкі талентаў у тэхналагічнай галіне істотна ўпалі».
Багацце Хона налічвае $7,48 млрд. Паводле даных Fortune, у 2022 годзе ён зарабляў каля $2 млн на дзень, што робіць яго самым высокааплатным брытанцам у гісторыі. У спісе найбагацейшых людзей планеты ён займае 302 месца.
Фонду TCI, які ўклаўся ў Google у 2017 годзе, належаць акцыі Alphabet на $6 млрд.
Раней выданне пісала, што Google сапраўды плаціць адныя з самых высокіх заробкаў у галіне. Але чалавеку, чый дзённы прыбытак раўняецца медыяннаму гадавому прыбытку прыкладна сямі гуглераў разам узятых і больш як у 16 тысяч разоў перавышае мінімальны заробак у Каліфорніі, дзе базуецца Google, публічна разважаць аб празмернай шчодрасці працадаўцы па меншай меры бестактоўна, лічыць SFGate.
Кристофер Хон отметил, что доволен тем, что компания что-то делает для балансировки расходов. Однако он считает, что 12 тысяч сотрудников, о сокращении которых Google объявила в середине месяца, недостаточно.
Колхоз повесить на баланс этого инвестора! Уважаемого Александра Григорьевича на них нету!
Уволить 30000 человек - такое как минимум на 11 лет тянет.
Anonymous
27 студзеня 2023, 12:40
-1
вот дропкин нас никогда не уволит, у нас вообще набор идет в бостоне, я когда книгу писала по пмству советовала ему не увольнять в будущем, но вообще думаю, что мы тут реализуем свои амбиции и заберем к себе на проекты, я как пм сильного звена прослежу за этим и срочно опубликую все в инстаграм
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.