«Хацелі зрабіць найбуйнейшы хаб у Еўропе». Сусветны распрацоўшчык анлайн-казіно сыходзіць таксама
Evolution Gaming — распрацоўшчык гульняў для анлайн-казіно — да канца года закрые офіс распрацоўкі ў Мінску. Пра гэта беларускую каманду апавясціў у сваім лісце CEO Марцін Карлсунд.
Evolution Gaming — распрацоўшчык гульняў для анлайн-казіно — да канца года закрые офіс распрацоўкі ў Мінску. Пра гэта беларускую каманду апавясціў у сваім лісце CEO Марцін Карлсунд.
Як вынікае з ліста, топ-менеджмент Evolution Gaming прыняў рашэнне закрыць офіс, прааналізаваўшы ўмовы працы ў Мінску.
«У цяперашняй палітычнай і сацыяльнай нявызначанасці ў Беларусі мы, на жаль, не гарантуем, што зможам выступаць у якасці добрага працадаўцы для нашых супрацоўнікаў», — гаворыцца ў лісце.
Па словах CEO, рашэнне закрыць офіс «было няпростае». «Два гады таму мы адкрылі мінскі хаб з намерам зрабіць яго адным з найбуйнейшых інжынерных хабаў у Еўропе. І дагэтуль спадзяваліся, што не давядзецца мяняць нашых амбіцыйных планаў».
Да канца гэтага года мінская каманда мае скончыць усе праекты, якія знаходзяцца ў завяршальнай стадыі. Астатнія праекты плануецца перадаць інжынерным камандам у іншых лакацыях.
Закрыццё мінскага офіса закране каля 80 спецыялістаў. Паводле інфармацыі dev.by, ім прапанавалі рэлакейт у польскі офіс кампаніі, куды за мінулы і гэты год ужо пераехала шмат спецыялістаў з Беларусі. У прыватнасці, у лінкедзіне мы знайшлі профілі 170+ работнікаў Evolution Gaming, якія пазначылі Польшчу ў якасці актуальнай лакацыі. На сайце кампаніі размешчана каля 20 вакансій для працы ў Варшаве (і ніводнай — для працы ў Беларусі).
Што праўда, рэлакавацца супрацоўнікі могуць толькі за свой кошт. «Фінансавую падтрымку пры пераездзе скасавалі каля паўгода як. Кампанія толькі дапаможа з афармленнем дакументаў. Заробак даюць вышэйшы, ніж у Беларусі, але па вялікім рахунку гэтая розніца пакрывае падаткі», — распавёў адзін з супрацоўнікаў.
Мінскі офіс распрацоўкі Evolution Gaming адкрыўся ў 2019 годзе. У тым жа годзе беларуская юрыдычная асоба «Эвалюшн Продактс Дэвелапмент» стала рэзідэнтам ПВТ (і працягвае заставацца). У студзені 2020 года Head of Engineering Operations кампаніі распавяла, чаму казіно-гігант абраў Беларусь і якія планы ў мінскага офіса.
Увесну гэтага года з’явіліся перадумовы да сыходу Evolution Gaming з Беларусі. Кампанія абвясціла аб маштабнай рэарганізацыі працы. У выніку ў групе кампаній у інжынерных дэпартаментах была ліквідаваная пасада Process Master. Такую пазіцыю займалі каля 20 супрацоўнікаў, частка з іх працавала ў Беларусі. Адначасова пачаў плаўна расфарміроўвацца мінскі офіс. Частка супрацоўнікаў рэлакавалася, частка была звольненая. Пад скарачэнне, у прыватнасці, трапілі каля 20-25 чалавек з каманд QA.
Па словах крыніцы, «кіраўніцтва патлумачыла гэта тым, што каманда мае быць у адной лакацыі. Гэтай лакацыяй выбралі Рыгу/Варшаву. Нам паведамілі, што тэарэтычна мы можам сваімі сіламі пераехаць у Польшчу і прайсці сумоўе ў іншую каманду, але для гэтага мае быць адкрытая пазіцыя. І наогул палітыка змянілася (у пачатку вайны прапаноўвалі рэлакейт усім), і яны імкнуцца закрываць вакансіі мясцовымі спецыялістамі».
«Эвалюшн Продактс Дэвелапмент» пакуль яшчэ дзейная юрыдычная асоба. Але на сайце Evolution Gaming у пераліку лакацый мы не знайшлі Беларусі.
Evolution Gaming заснаваная ў 2006 годзе ў Швецыі. Асноўная спецыялізацыя — распрацоўка гульняў для гэмблінгу, у тым ліку з удзелам жывых дылераў (анлайн-гульцы могуць далучыцца да тых, хто ў гэты момант гуляе ў звычайным казіно).
У кампаніі ёсць прадстаўніцтвы ў 10+ краінах. У 2019 годзе кампанія адкрыла офіс распрацоўкі ў Мінску. У Беларусі працавала больш за 170 спецыялістаў, ва ўсіх лакацыях — больш за 15 тысяч. Акцыі Evolution Gaming каціруюцца на фондавай біржы Nasdaq.
Па выніках 2022 года аперацыйныя даходы Evolution выраслі на 36% да 1,5 мільярда еўра, прыбытак — амаль на 39% да 908,3 мільёна еўра. Кампанія за мінулы год выпусціла 88 новых прадуктаў, сёлета плануецца выпусціць больш за 100 гульняў.
Кантэкст
За 2022–2023 гады некалькі дзясяткаў розных ІТ-кампаній закрылі/прадалі свой бізнэс у Беларусі і сышлі з краіны. Сярод іх шмат вядомых, у прыватнасці:
кампаніі з беларускімі каранямі — Flo, Wargaming, Gurtam, Wannaby, OneSoil, Vochi (прадалі бізнэс яшчэ ў 2021. — dev.by), Verv;
замежныя — WorkFusion, Appodeal, Softeq Development, Arteza, EIS Group, Playrix, SK hynix, Kaseya.
Большасць з іх прапанавалі супрацоўнікам опцыю рэлакейту і ўзялі на сябе частку выдаткаў. (Толькі 14% удзельнікаў нашага рэсёрчу ў ліпені 2022 — 5000 анкет — адзначылі, што ў іх кампаніях няма рэлакейту.)
Большасць ІТ-кампаній з топ-50 пакуль захавалі бізнэс у Беларусі, але колькасць супрацоўнікаў, якія працуюць у офісах у РБ, за апошнія паўтара года скарацілася, паводле нашых ацэнак, у 1,5-2 разы. Напрыклад, найбуйнейшая ІТ-кампанія Беларусі EPAM «страціла» прыкладна палову штату. Амаль на столькі ж скарацілася беларуская каманда iTechArt. Мінскі офіс Exadel скараціўся амаль у 5 разоў.
Паводле звестак афіцыйнай статыстыкі і нашых разлікаў, ад студзеня 2022 года ІТ-сектар страціў каля 22 тысяч спецыялістаў. Тут мы параўналі маштабы дзвюх хваляў рэлакейту — пасля 2020-га і пасля 24 лютага 2022.
dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам, увагай і данатамі.
«В нынешней политической и социальной неопределенности в Беларуси мы, к сожалению, не гарантируем, что сможем выступать в качестве хорошего работодателя для наших сотрудников»
Стандартное. Энди12345, вроде же должны были посчитать деньги и ломиться в Беларусь куча заказчиков? Или это только в твоей конторе они под дверью ночуют?
Ведь с февраля 2022 ситуация хуже не стала.
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання. [censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://devby.io/pages/polzovatelskoe-soglashenie]
Чем больше у казино проблем, тем лучше. Ненавижу вашу сферу и всеми фибрами души надеюсь, что карма вас настигла и вы останетесь без компании и денег, а люди, согласившиеся на вас работать - без работы и денег, а в идеале - еще и с долгами.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 21 верасня 2023, 18:13
Anonymous
sleeping beast в Godel Technologies Europe
21 верасня 2023, 21:42
1
а в чем проблема сферы? то, что люди не могут себя контролировать - это их проблемы. Все прекрасно понимают, что это все игра на удачу. проклинаете вы так же создателей дезодорантов и себя заодно, за то что их продукт уничтожает озоновый слой? или быть может отказались от кожанных изделий, т к дубильные вещества загрязняют общую планету? Или может быть отказались от мяса, т к животновотчество одно из самых грязных производств, разрушающее окружающие природные ландшафты? Тут хотя бы вред конкретно одному человеку - который не может контролировать свой азарт. Так что бойтесь лучше своей кармы. Она точно так же бьет по тому, кто проклинает
По этой логике и в героине нет проблем. То, что люди не могут себя контролировать - их проблемы. (Если что дисклеймер: героин это очень плохо, наркотики зло, это была иллюстрация глупости аргумента в комментарии выше)
Да и в ограблениях по сути ничего такого нет. То, что человек не может банально защитить своё барахло - его проблемы.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 22 верасня 2023, 08:00
И из этого следует, что в героине нет проблем, а если у кого-то есть с ним проблемы, то это только его вина, и хейтить героин и его производителей и продавцов не за что? Это не моя логика, это Ваша логика.
Про ограбления Вы предпочли не заметить
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Стандартное. Энди12345, вроде же должны были посчитать деньги и ломиться в Беларусь куча заказчиков? Или это только в твоей конторе они под дверью ночуют?
Ведь с февраля 2022 ситуация хуже не стала.
ну и хорошо. лотереи должны диме принадлежать нечего тут обманывать народ западным конторкам
не твои, вот ты и бесишься :)
горжусь Президентом - успешных сыновей воспитал
Ничего страшного, *енис Душилин инвестиции с казино МММ привезет
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://devby.io/pages/polzovatelskoe-soglashenie]
Судя по комментариям, в сфере гемблинга своя атмосфера
Чем больше у казино проблем, тем лучше. Ненавижу вашу сферу и всеми фибрами души надеюсь, что карма вас настигла и вы останетесь без компании и денег, а люди, согласившиеся на вас работать - без работы и денег, а в идеале - еще и с долгами.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 21 верасня 2023, 18:13
а в чем проблема сферы? то, что люди не могут себя контролировать - это их проблемы. Все прекрасно понимают, что это все игра на удачу. проклинаете вы так же создателей дезодорантов и себя заодно, за то что их продукт уничтожает озоновый слой? или быть может отказались от кожанных изделий, т к дубильные вещества загрязняют общую планету? Или может быть отказались от мяса, т к животновотчество одно из самых грязных производств, разрушающее окружающие природные ландшафты? Тут хотя бы вред конкретно одному человеку - который не может контролировать свой азарт. Так что бойтесь лучше своей кармы. Она точно так же бьет по тому, кто проклинает
По этой логике и в героине нет проблем. То, что люди не могут себя контролировать - их проблемы. (Если что дисклеймер: героин это очень плохо, наркотики зло, это была иллюстрация глупости аргумента в комментарии выше)
Да и в ограблениях по сути ничего такого нет. То, что человек не может банально защитить своё барахло - его проблемы.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 22 верасня 2023, 08:00
ну как раз героин и в медицине используется